Лісты з несапраўднымі подпісамі знайшлі і ў іншых незалежных прэтэндэнтаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На гэтай падставе адмовілі ў рэгістрацыі кандытамі ў дэпутаты Віктару Маркоўскаму (Брэсцкая-Заходняя выбарчая акруга №1), Раману Кісляку (Брэсцкая-Цэнтральная выбарчая акруга №2), Алене Макарэвіч – (Брэсцкая-Усходняя выбарчая акруга № 3) і Уладзіміру Марозу (Брэсцкая-Памежная выбарчая акруга №4). Праўда Віктара Мароза зарэгістравалі кандыдатам, як вылучэнца Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі.
Пералік падстаў, па якіх подпісы выбаршчыкаў прызнаюцца несапраўднымі, вызначаны ч.ч. 18і 19 арт.61 выбарчага кодэкса і ёсць вычарпальным.
З бачанага, большасць “несапраўдных” подпісаў выяўленых Брэсцкімі акруговымі выбарчымі камісіямі не адпавядаюць вычарпальнаму пераліку артыкула 61, таму члены камісіі, якіх просяць паказаць, адпаведна ч.1 арт 13 ВК і арт 65 Канстытуцыі “выбары праводзяцца адкрыта і галосна”, дрыжаць “як на электрычным стуле”.
Робіцца зразумелым, што адмова незалежным прэтэндэнтам у кандыдаты ажыццяўляецца па надуманых падставах. Надуманыя падставы выяўляюцца і ў прыпісванні непажаданым прэтэндэнтам чужога майна і каштоўных папер.
Вылучэнцу ад АГП па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1 Аляксандру Кабанаву адмоўлена праз: "адсутнасць у анкеце звестак аб месцы працы", неадпаведнасць дадзеных з падатковай і дадзеных запісаных ў анкеце, атрымліваў грошы на ўжо закрытыя рахункі...
Вылучэнцу ад грамадзян па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1 Віктару Маркоўскаму адмоўлена праз незаяўленыя цэнныя паперы, якія належаць яму па інфармацыі Дэпартамента па каштоўным паперам Міністэрства фінансаў РБ. Маркоўскі сцьвярджае, што іх не мае, а на папярэдніх выбарах у яго знайшлі трох-пакаёвую кватэру, кажа таксама не было кватэры)
Цікава што неўказанне праўладным кандыдатам каштоўных папер у Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №2 Марыны Васько вызначана камісіяй як “малазначнае парушэнне”, маўляў, даходу не было. І кандыдатку зарэгістравалі.
Вылучэнцу ад ПАГА "Рух за Свабоду" па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1 Дзянісу Турчаняку адмоўлена на падставе выбарчага кодэкса. Выбарчая камісія Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі адзінагалосна прагаласавала за тое каб, нягледзячы на арт. 5 Канстытуцыі, які гарантуе права грамадзкім арганізацыям удзельнічаць у выбарах, і ч. 2 арт. 137 Канстытуцыі, якая гарантуе "У выпадку разыходжання закона, дэкрэта або ўказа з Канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя ", кіравацца ў прыняцці рашэня па адмове ў рэгістрацыі кандыдатам Дзянісу Турчаняку выбарчым кодэксам, які не прадугледжвае права грамадзкім аб'яднанням вылучаць сваіх прэтэндэнтаў у кандыдаты.
Па выніках праверкі дакумантаў прэтэндэнтаў у кандыдаты АВК-1 зарэгістравала тры кандыдаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе:
1. Дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід Брыч, вылучэнец ад грамадзян, ад Беларускай партыі працы і ад працоўнага калектыва ААТ "Берасцейскі пекар".
2. Дзеючы дэпутат Брэсцкага гарацкога Савета дэпутатаў, дырэктар "Будсвет захад" Уладзімір Курыловіч, вылучэнец Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
3. Беспартыйная, рэпетытар польскай мовы Паліна Шарэнда-Панасюк, вылучаная грамадзянамі.
Таму вынікі праверкі сапраўднасці подпісаў не выклікаюць даверу ў незалежных назіральнікаў, якіх не дапускаюць у парушэнне ч.1 арт 13 ВК і арт 65 Канстытуцыі “выбары праводзяцца адкрыта і галосна”назіраць за працэсам падрыхтоўкі да выбараў. Таксама як не выклікаюць даверу вынікі праверкі дадзеных анкет і дэкларацый.