28.02.2018 Грамадства
Чарговыя 50 базавых за барацьбу з карупцыяй у органах улады плюс клей ў замочную скважыну
На пачатку суда над блогерам Сяргеям Пятрухіным скандал, людзей не пускаюць у зал суда, маўляў месца не хапае, нельга стаяць. “Дзе напісана, што ў зале нельга стаяць?!” – абураюцца людзі: “То мы на падлогу сядзем!..” Перамога ўсіх пусцілі ў зал.
Справу разглядае суддзя суда Ленінскага раёна г.Брэста Дзмітрый Шурын.
Суддзя забараніў аўдыё/відэа здымкі, праўда АМАП пакінуў памяшканне, у зале засталіся 2 міліцыянта. Па тварах было бачна, што адчуваюць яны сябе вельмі няёмка…
Сяргей Пятрухін падае праз адваката скаргу на затрыманне і падрыхтоўку матэрыялаў справы і хадайнічае разгледзець яе адначасова з разглядаем ягонай адміністратыўнай справы: “Я быў гвалтоўна затрыманы і змешчаны у ІЧУ. Мне не сказалі за што, не далі магчымасці паведаміць сваякам і знаёмым дзе я. У панядзелак мяне прывезлі у суд і трымалі у машыне ў двары суда 1,5 гадзіны, Кабанава – 3, я моцна змерз – тэмпература была -15*. Мяне трымалі без сувязі са знешнім светам, што з яўляецца катаваннем. Мае затрыманне было нічым іншым, як гвалтоўным знікненнем. Гэта злачынства супраць чалавечнасці. Я не быў дастаўлены ў суд у тэрміновы парадку…
Прашу прызнаць маё затрыманне, утойванне інфармацыі аб маім знаходжанні, пазбаўленне мяне права на абарону – ГВАЛТОЎНЫМ ЗНІКНЕННЕМ!” – звярнуўся блогер да суддзі.
“Скарга на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі у дадзеным працэсе не можа быць разгледжана. Вы можаце звярнуцца ў органы”, - адмовіў у хадайніцтве суддзя.
Пятрухін заяўляе 2 сведкаў Кабанава і Петрусевіча. Хадайніцтва задаволенпа.
Адвакат блогера Павал Алесік: “Наша скарга павінна разглядацца адначасова з разглядам справы…”
• Не мае дачынення да даннага правапарушэння.
Заяўлены сведкамі міліцыянты Рабушка, Вайтко і Дземянчук. “У матэрыялах справы ёсць шмат парушэнняў, іх прысутнасць патрэбная”, - сцьвярджае абарона. Суддзя задавальняе часткова – выклічуць толькі Дземянчука.
З агучанага пратаколу вынікае, што Сяргей Пятрухін публічна аб'явіў аб правядзенні пікетавання супраць будоўлі акумулятарнага завода, чым парушыў Закон “Аб масавых мерапрыемствах…”
“Я аб'явы на “ю-тьюбе” не размяшчаў і правапарушэння не здзяйсняў. Я жыву адпаведна законаў, каб быць прыкладам сыну. Я шаную Закон!” – запрэчыў блогер Пятрухін.
Сведка Кабанаў: “Мы рабілі эфір, абмяркоўвалі нашыя планы на будучыню, ніякіх заклікаў не агучвалі У нас эфіры заўжды а 12 гадзіне Я казаў, што я выйду на плошчу, калі ўлады не спыняць будоўлю акумулятарнага завода, а Пятрухін спытаў, ці можна яму са мной. Я адказаў, можна”.
Пятрухін: "Ці я заклікаў да парушэння заканадаўства? Ніколі! Мы, нават, словы “мітынг” і “пікет” ніколі не ўжывалі”.
Петрусевіч, сведка: “Барацьба з карупцыяй у органах улады - грамадзкі абавязак кожнага грамадзяніна. Пятрухін аб правядзенні мерапрыемства не аб'яўляў і нікога туды не заклікаў. Пятрухін ніколі не ўжываў ніякіх словаў заклікаючых да парушэння заканадаўства”.
У пасяджэнні абвешчаны перапынак, каб выклікаць у суд сведку міліцыянта.
Падчас перапынку блогер Пятрухін пайшоў да дому, дзе пабачыў, што ў замок ўваходнай дзверы нехта навыціскаў клея запхаў запалкамі. Клей быў яшчэ сьвежы. Але прыйшлось выклікаць майстра і зрэзваць замок.
Ёсць мяркаванне, што шкоднік быў у зале суда і мае дачыненне да адказчыкаў у справе акумулятарнага завода і дробнымі шкодамі хочуць паўздзейнічаць на грамадзкую актыўнасць блогера.
Пасля перапынку заслухалі свнедку міліцыянта.
Вынікам судовага разбіральніцтва стала пастанова суда прызнаць Сяргея Пятрухіна вінаватым у парушэнні Закона “Аб масавых мерапрыемствах…”, за што блогера пакаралі 50 базавымі адзінкамі штрафа адпаведна ч.3 арт. 23.34 КаАП.