11.11.2019
У Маскоўскім РАУСЕ новы кіраўнік
На гэтую пасаду прызначылі скандальна-вядомага палесскага міліцыянта Анатоля Калядзіча! С пасадай вас, паважаны Анатоль Пятровіч!
Анатоль Калядзіч, Пінск, 2017 г.
Пінск можна павіншаваць! Пінскі ГАУС пакінуў самы адыёзны міліцыянт часоў незалежнай Беларусі Анатоль Калядзіч. Многія думалі, што яго пасадзяць за яго справы на міліцэйскіх пасадах, але адбылося неспадзяванае - Анатоля Пятровіча адправілі на падвышэнне ў Брэст.
Чалавек, які стаяў ля вытокаў Пінскага Спрута, едзе на пасаду начальніка Маскоўскага РАУС.
Берасце, чым ты ўгнявіў Бога? Навошта Менск дасылае сюды "канкрэтных пінчукоў"? Лемешевских, Гарошка і іншых. Імя ім чужыя. І прызначаныя на маю думку нам на пагібель.
Паводле афіцыйных дадзеных палкоўнік Калядзіч – лепшы міліцыянт 2017 года!
А па наяўнай у нас інфармацыі на ім кляйма няма дзе ставіць. Менавіта пра такіх як ён кіраўнік краіны кажа: "Некаторыя прыбурэлі і абарзелі ў пагонах да таго, што яны не проста не павінны іх насіць, гэтыя пагоны, яны павінны быць, ізаляваны ў першую чаргу з нашага грамадства, перш чым тыя злачынцы, назавем іх так да суда, справы якіх яны расследуюць»
Глядзіце відэа пра тое, што дзеецца ў Пінскім ГАУС, дзе Анатоль Пятровіч «служыў» Закону, Народу, Айчыне на працягу многіх гадоў.