12.11.2019
Адбылася прэсавая канферэнцыя Ігара Маслоўскага
У офісе сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" 11 лістапада адбылася прэсавая канферэнцыя, якая была прысвечана пагрозам кандыдатам у дэпутаты ў Палату Прадстаўнікоў.
Аляксей Голікаў які не склаўся журналіст, працуе таксістам і разводзіць авечак. Навошта ён прыйшоў на мерапрыемства для журналістаў ніхто не ведае, хоць ёсць інфармацыя, што ён шчыльна супрацоўнічае з адміністрацыяй Ленінскага раёна і піша пасквілі ў сацыяльных сетках на гарадскіх актывістаў.
Не абышлося без эксцэсаў. На мерапрыемства прыйшоў нехта Аляксей Голікаў, асоба незразумелая і нібыта са складаным дыягназам. Ігар Маслоўскі папрасіў яго выйсці з офіса як непажаданую асобу, на што Аляксей не стрымаўся і ударыў старшыню Берасцейскай "Грамады" ў твар.
А вось сама канферэнцыя і гутарка пра тое, як пагражаюць дэпутатам ад сацыял-дэмакратаў.