17.11.2019
Здзіўляе, хто іх вучыць такому хамству ў адносінах да назіральнікаў, магчыма Ярмошына?
Назіральнік і праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша распавёў нашаму сайту як цяпер ствараюцца выбарчыя камісіі:
"Зараз я назіральнікам на выбарчым участку № 23, выб. акругі 6 (гэта гімназія № 2 г.Баранавічы), дык аказалася, што тут у камісіі ўсе сябры камісіі са сваёй гімназіі, а два (2) сябры камісіі са школы № 16. А ў школу № 16 два сябра камісіі накіравалі з гэтай гімназіі, карацей школа з гімназіей абмяняліся двумя сябрамі камісіі. Вядома, што і там і там сябры камісій нязменныя і гадамі на ўсіх выбарах сядзяць, аб чым і я паведамляў усюды, у тым ліку пісаў скаргі ў ЦВК. І вось, каб зрабіць нейкі выгляд законнасці - зрабілі такі ход.

Цікава, як яшчэ да 8-00 намеснік старшыні камісіі, ён жа Дырэктар гімназіі (заўважце, не старшыня!) інструктуе камісію: глядзіце, каб вам ніхто не мяшаў (і ківае ў бок назіральнікаў), калі што дакладвайце мне і будзеце слухаць мяне! Калі ён скончыў, я зрабіў заўвагу: сп. Дырэктар, ня вас, а Закон выконваць і вы так прыказваеце камісіі, як бы яны вашы падначаленыя, а яны роўныя вам па сваіх правах. Дырэктар адказаў: Вы мне мяшаеце працаваць і я зараз вас выганю! Я папрасіў каб назіральнікам паставілі сталы, бо калі спатрэбіцца што напісаць, дык не на каленях жа гэта рабіць. Адказ дырэктара гімназіі: Вы мяшаеце мне працаваць, я вас зараз выганю! І гэтая размова адбылася яшчэ да пачатку выбараў. Вось такія тут "інтэлігентныя" адносіны дырэктара гімназіі № 2 да назіральніка. Здзіўляе, хто іх вучыць такому хамству ў адносінах да назіральнікаў, магчыма Ярмошына?
У дабавак. Папярэдне прагаласавала на гэтым участку 38,9% ад спісачнага складу выбаршчыкаў, вядома што сюды заганялі настаўнікаў, работнікаў міліцыі, рабочых авіязавода, які тут побач, а таксама бацькоў (падчас папярэдняга галасавання праходзілі бацькоўскія сходы) і г.д. Анічога не змянілася ў лепшы бок.
Скрыню папярэдняга галасавання паставілі ў пакой, і наляпілі лісток паперкі з подпісамі некалькіх сябраў камісіі клеем-карандашом ПВА, дзверы не апячатваліся і на сігналізацыю не ставіліся. Аб тым, што адбываецца ноччу добра вядома, нам паведаміў раней падпалкоўнік Казлоў з Менска.
Мясцовыя назіральнікі ад праўладных ГА адбываюць свой час, ніхто з іх не лічыць колькасць выбаршчыкаў, ім гэта не патрэбна, не для гэтага яны накіраваны.
У камісіі ні аднаго сябра ад партый няма, толькі ад ГА, а ў выбарчым Кодэксе на першым месцы запісана: ... сябры партый і .... "