17.11.2019
"Відавочна, што выбарчы працэс вельмі добра спланаваны і падрыхтаваны, -
Распавядае нашаму сайту Яўген Скрабутан, грамадскі актывіст з Зэльвы:

На трох участках, з каторых я збіраў звесткі, вельмі падобны працэнт яўкі нават па днях - розніца ў 1-2 працэнты. Гэта быццам чыёсьці распараджэнне, каб па ўсёй краіне была аднолькавая сярэдняя лічба - да яе і падганяюць. Улічваючы, што агітацыйную кампанію ніводзін з кандыдатаў у Зэльве толкам і не праводзіў, а на сустрэчу з даволі яркім удзельнікам выбарчай гонкі ў суботу не прыйшоў ніхто, то "цікавасць" людзей да галасавання і па 200 чалавек кожны дзень датэміновых выбараў вельмі насцярожваюць".