05.03.2018 Грамадства
Кармілі галубоў супраць акумулятарнага завода
4 сакавіка ў 11. 40 нам патэлефанаваў рэдактар парталу «Рэальны Брэст» Дзяніс Марук і распавёў, што ў двары дома, дзе я жыву, шмат ціхароў на чале з начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Ленінскага РАУС Мікалаем Самасюком.
Мы з Кабанавым маментальна скінулі інфармацыю ў сацсеткі і запрасілі сваіх гледачоў на супераперацию стратэга Самасюка па захопу блогераў у жывым эфіры.
Аляксандр Кабанаў корміць галубоў.
Пасля таго як у сацсетках з'явілася гэтая інфармацыя, міліцыянты нечакана зняліся са сваіх месцаў, і мы бесперашкодна, але ў суправаджэнні ВАЗа з дзяржнумарам 1115, дабраліся да плошчы і пакармілі галубоў.
Людзей, якія кармілі галубоў супраць акумулятарнага завода, было каля сотні. Яны стаялі групамі, размаўлялі адзін з адным і ніяк сябе не пазначалі. Людзі перадавалі цяпло і корм галубям каля гадзіны. Мабыць дзякуючы святкаванню Дня міліцыі сярод тых, хто частаваў птушак, не было бачна міліцыянтаў.
На плошчы сабраліся каля 80 асоб і супраціў завода АКБ кармілі галубоў
Мне хочацца павіншаваць з Днём Міліцыі сапраўдных герояў міліцыянтаў: намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Брэсцкага аблвыканкама Віктара Мельнікава - цара ціхароў і шунявак і Мікалая Самасюка караля ІЧС і ўчастковых. На жаль, на мае разуменне, вам няма месца у шэрагах міліцыі.
Як усе адбывалася на плошчы
А жулікі з гарвыканкаму і СЭЗа няхай робяць высновы і пачынаюць вырашаць праблему па заводу "iPower" у Берасці інакш берасцейскія галубы не дадуць рады летаць і забрудзяць усю плошчу.
С. Пятрухін “Народны Рэпарцёр”