06.03.2018 Грамадства
Сітуацыя з лесам выйшла з-пад кантролю дзяржавы
Зусім нядаўна кіраўнік Беларусі звольніў міністра лясной гаспадаркі - карупцыя! Схема апынулася надзвычай простай і надзвычай беларускай - дзелавую драўніну па дакументах прадавалі як дровы. Было арыштавана 12 чалавек з міністэрства і зараз ідуць праверкі. Нам удалося пабываць на падобнай дзялянцы каля вёскі Забер'е Ляхавіцкага раёна, куды нас адвёз лесаруб Аляксандр Суботка.
А. Суботка Дзялянка ў 5, 2 гектара была аформлена бураломнай, а на самай справе лес быў вельмі добры. Буралому тут было не больш за 5-10%.
Аляксандр Суботка
Дзялянку купіў Вячаслаў Шпынок, дырэктар кобрынскага прадпрыемства ТАА «ПалесьеЛесИнвест» за 87 000 000 старымі, прыкладна за 4 500 даляраў ЗША. Ён кажа, што бураломнай і ветравальнага лесу было больш чым 50%, а індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Раманюк, які наняў валіць лес А. Суботку, сцвярджае, што буралому было 90%.
Вячаслаў Шпынок i Сяргей Пятрухін
А. Суботка. Аб'ём лесу складаў 1 380 кубоў. З яго на дровы сышло 722 куба. Астатняе пайшло дзелавым лесам. АЛЕ на самай справе на дровы сышло кубоў 100. Нават вывернутыя пні былі дзелавой драўнінай, але ўсё пусцілі на дровы.
В. Шпынок. Пра буралом ці не буралом - гэта не Ляхавіцкі лясгас вырашае. Гэта вырашае вобласць і прыязджае камісія. 20 інстанцый трэба прайсці. Кантралюе міністэрства лясной гаспадаркі. Усе правяраецца.
Ну, і выдатна, што правяраецца! Значыцца тыя, хто трэба, праверыць. Зробяць высновы і прымуць рашэнні))).
Тое, што зараз адбываецца з лесам у Беларусі, кажа толькі аб тым, што сітуацыя выйшла з-пад кантролю дзяржавы, і лес рэальна сякуць ў хлам, і хутка ад яго нічога не застанецца, нягледзячы на бескампрамісную барацьбу з карупцыяй ва ўсіх сыерах і на ўсіх франтах.
Сяргей Пятрухін, Народны Рэпарцёр