04.12.2007 Замест правоў чалавека – футбол! На пярэдадні чарговай гадавіны прыняцьця Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека група праваабаронцаў прыняла рашэньне адзначыць гэтую важную дату з мэтай "Распаўсюджваньня Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека і садзейнічаньня усеагульнай павазе да яе і яе разуменьню" 23 лістапада ў Брэсцкі гарвыканкам было пададзена 2 заяўкі на правядзеньне пікетаў 9 сьнежня на вуліцы Леніна, 22, побач з фантанам, і на стадыёне "Лакаматыў". 4 сьнежня адзін з заяўнікоў, Юры Жыдовіч, атрымаў адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама В. Хафізава: "Паведамляем, што 9 снежня 2007 году на стадыёне "Лакаматыў" адбудзецца ўрачыстае закрыцьцё футбольнага сезону сярод аматарскіх каманд г. Брэста па футболе з правядзеньнем фінальнага матчу кубку горада. У сувязі з гэтым, Вам адмоўлена ў правядзеньні згаданага мерапрыемства па заяўленаму адрасу" (Стадыён "Лакаматыў"). 5 сьнежня другі заяўнік, Сяргей Вакуленка, таксама атрымаў адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама В. Хафізава: "У адпаведнасьці з арт.5 Закону "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" і рашэньнем гарацкога выканаўчага камітэту ад 25.10.2006 г. № 1715 "Аб вызначэньні сталага месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў у г.Брэсьце" Вам адмоўлена ў правядзеньні згаданага мерапрыемства па пададзенаму адрасу". Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што адмовы ў правядзеньні пікету на стадыёне "Лакаматыў" надуманая і красамоўна чарговы раз дэманструюць сапраўдныя адносіны ўладаў да правоў чалавека ў Беларусі: "Стадыён "Лакаматыў" рашэньнем гарацкога выканаўчага камітэту ад 25.10.2006 г. № 1715 вызначаны месцам правядзеньня масавых мерапрыемстваў, і правядзеньне двух урачыстых мерапрыемстваў толькі б дапоўніла адно другое і прыцягнула большую ўвагу грамадзтва. Але улады гэтага пазьбягаюць. Сваімі дзеяньнямі яны парушаюць "правы асобных ліц, груп грамадзян і органаў грамадзтва спрыяць і бараніць агульнапрынятыя правы чалавека і падставовыя свабоды". "> 04.12.2007 Замест правоў чалавека – футбол! На пярэдадні чарговай гадавіны прыняцьця Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека група праваабаронцаў прыняла рашэньне адзначыць гэтую важную дату з мэтай "Распаўсюджваньня Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека і садзейнічаньня усеагульнай павазе да яе і яе разуменьню" 23 лістапада ў Брэсцкі гарвыканкам было пададзена 2 заяўкі на правядзеньне пікетаў 9 сьнежня на вуліцы Леніна, 22, побач з фантанам, і на стадыёне "Лакаматыў". 4 сьнежня адзін з заяўнікоў, Юры Жыдовіч, атрымаў адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама В. Хафізава: "Паведамляем, што 9 снежня 2007 году на стадыёне "Лакаматыў" адбудзецца ўрачыстае закрыцьцё футбольнага сезону сярод аматарскіх каманд г. Брэста па футболе з правядзеньнем фінальнага матчу кубку горада. У сувязі з гэтым, Вам адмоўлена ў правядзеньні згаданага мерапрыемства па заяўленаму адрасу" (Стадыён "Лакаматыў"). 5 сьнежня другі заяўнік, Сяргей Вакуленка, таксама атрымаў адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама В. Хафізава: "У адпаведнасьці з арт.5 Закону "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" і рашэньнем гарацкога выканаўчага камітэту ад 25.10.2006 г. № 1715 "Аб вызначэньні сталага месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў у г.Брэсьце" Вам адмоўлена ў правядзеньні згаданага мерапрыемства па пададзенаму адрасу". Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што адмовы ў правядзеньні пікету на стадыёне "Лакаматыў" надуманая і красамоўна чарговы раз дэманструюць сапраўдныя адносіны ўладаў да правоў чалавека ў Беларусі: "Стадыён "Лакаматыў" рашэньнем гарацкога выканаўчага камітэту ад 25.10.2006 г. № 1715 вызначаны месцам правядзеньня масавых мерапрыемстваў, і правядзеньне двух урачыстых мерапрыемстваў толькі б дапоўніла адно другое і прыцягнула большую ўвагу грамадзтва. Але улады гэтага пазьбягаюць. Сваімі дзеяньнямі яны парушаюць "правы асобных ліц, груп грамадзян і органаў грамадзтва спрыяць і бараніць агульнапрынятыя правы чалавека і падставовыя свабоды". "> Замест правоў чалавека – футбол! | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
Архіў навін
20.12.2007
Прэзентацыя беларускіх кніг адбылася ў "Брэсцкім Кур'еры"
15.12.2007
Затрыманьні за распаўсюд улётак аб адмене ільгот
12.12.2007
У Берасьц і спэцназ затрымаў удзельнікаў пікету
12.12.2007
Адміністратыўны арышт за пікет каля Расйскага кнсуляту
03.12.2007
Замест правоў чалавека – футбол!
25.11.2007
Перад дэпутатам выбарцы паставілі шэраг надзённых пытанняў
23.11.2007
Акцыя падтрымкі Зьміцера Дашкевіча ў Берасьці
10.11.2007
Семінар - прэзентацыя новага моладзевага сайта ў Берасці
08.11.2007
Суд над абаронцам "Белавежскай пушчы" скончыўся замірэннем бакоў
01.11.2007
Берасьцейскімі мытнікамі былі кафіскаваныя кніга і дыскі з відэафільмамі
31.10.2007
Дзяды ў Берасці
31.10.2007
Cпецыяльная нарада ў Брэсцкім гарвыканкаме
28.10.2007
Выстава твораў Напалеона Орды ў Берасці
25.10.2007
"Літаратурны Аўтобус" праехаў праз Берасце
24.10.2007
Практыка забароны пікетаў і мітынгаў працягваецца
22.10.2007
Я Вам звонил...
18.10.2007
Берасце. Міліцыя працягвае ціск на апазіцыю
12.10.2007
Берасце. Затрыманне правабаронца
11.10.2007
Бяроза. Сустрэчы супрацоўнікаў міліцыі з Бярозаўскімі апазыцыянерамі працягваюцца
10.10.2007
Бяроза. Прафіляктычныя бяседы міліцыі  бяседы з грамадскімі актывістамі
10.10.2007
У судзе Ленінскага раёна г. Брэста судзілі затрыманых напярэдадні Ю. Бакура і  І. Абрамаву
09.10.2007
Берасце. Пакараны дванаццаты ўдзельнік сустрэчы з Паўлам Севярынца
09.10.2007
Берасце. За стужку ў кутузку
27.09.2007
Берасце. Аштрафавана яшчэ адна удзельніца сустрэчы з Паўлам Севярынцам
26.09.2007
Берасце. Затрыманых выпусцілі на волю да суду
Старонкі: 1