13.12.2007 У Берасьці спэцназ затрымаў удзельнікаў пікету Сёньня ў Берасьці дэмакратычная грамадзкасьць пратэставала супраць візыту ў Беларусь прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і магчымага падпісаньня Канстытуцыйнага акту так званай саюзнай дзяржавы. А 13:30 ля будынку Генэральнага консульства Расеі ў Берасьце адбыўся пікет. Ад 15 да 20 грамадзкіх актывістаў трымалі ў руках плякаты кшталту "Ніякіх саюзаў з Расеяй!" і скандавалі "Пуцін, Go home!" тай раздавалі ўлёткі (А напярэдадні жыхары Берасьця перадалі у консульства пэтыцыю, каляндар памятных дат). Неўзабаве ля консульства зьявіліся два аўтамабілі міліцэйскага спэцназу, якому не пашчасьціла затрымаць нікога з удзельнікаў мерапрыемства на месцы здарэньня, але а 13:50 па вуліцы Камсамольскай 21 спэцназаўцамі былі затрыманыя Наста Ільіна і Андрэй Шарэнда. Падставы затрыманьня затрыманым не тлумачылі, маўляў: "У райаддзеле разбяруцца". Наста і Андрэй мелі пры сабе пашпарты, але спэцназаўцы намераны канваіраваць абодвух у РАУС Ленінскага раёну Берасьця. Зразумеўшы сутнасьць, таго што адбывалася, прысутныя мінакі адмовіліся быць панятымі. Пасьля таго як на дапамогу спэцназаўцам прыбыў сам намеснік начальніка Ленінскага РАЎС падпалкоўнік Грынько, нягледзячы на пратэсты грамадзян, затрыманых даставілі на апорны пункт міліцыі па адрасе вул. Савецкая, 6. Дзякуючы сваечасова прыбыўшым на месца здарэньня праваабаронцам атрымалася забясьпечыць затрыманых грамадзкімі прадстаўнікамі і адвакатам. На пастарунку на Насту Ільіну і Андрэя Шарэнду былі складзеныя пратаколы ў парушэньні апошнімі арт 23.34 КаАП "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве". Праваабаронца Уладзімір Вялічкін: "Паводзіны і выказваньні сілавікоў абсалютна непрымальныя і незразумелыя. Затрымліваюць грамадзян – не кажуць за што. Затрымлівае спецназ на вуліцы Камсамольскай, а міліцыя складае пратакол за ўдзел у пікеце на вуліцы Пушкінскай. Рэчавыя доказы прыносяць з нейкай будоўлі да якіх дадаюць здымкі, на якіх няма людзей. Здымкі з той сама будоўлі ды сьметніцы, дзе тыя ж рэчавыя доказы адсутнічаюць. У прыватных выказваньнях супрацоўнікі міліцыі выказваюць думкі кшталту: "По ВАШЕМУ нікогда не будет! Нас здесь (рускіх) 50%. Мы ВАС суділі і судіть будем! Ехалі бы ВЫ в Сібірь і строілі свою Беларусь…" У некаторых зь йіх значкі з двуглавым арлом аб заканьчэньні расейскай навучальнай установы. Ці гэта не правакацыі скіраваныя на распальваньне міжнацыянальнай варожасьці?" "> 13.12.2007 У Берасьці спэцназ затрымаў удзельнікаў пікету Сёньня ў Берасьці дэмакратычная грамадзкасьць пратэставала супраць візыту ў Беларусь прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і магчымага падпісаньня Канстытуцыйнага акту так званай саюзнай дзяржавы. А 13:30 ля будынку Генэральнага консульства Расеі ў Берасьце адбыўся пікет. Ад 15 да 20 грамадзкіх актывістаў трымалі ў руках плякаты кшталту "Ніякіх саюзаў з Расеяй!" і скандавалі "Пуцін, Go home!" тай раздавалі ўлёткі (А напярэдадні жыхары Берасьця перадалі у консульства пэтыцыю, каляндар памятных дат). Неўзабаве ля консульства зьявіліся два аўтамабілі міліцэйскага спэцназу, якому не пашчасьціла затрымаць нікога з удзельнікаў мерапрыемства на месцы здарэньня, але а 13:50 па вуліцы Камсамольскай 21 спэцназаўцамі былі затрыманыя Наста Ільіна і Андрэй Шарэнда. Падставы затрыманьня затрыманым не тлумачылі, маўляў: "У райаддзеле разбяруцца". Наста і Андрэй мелі пры сабе пашпарты, але спэцназаўцы намераны канваіраваць абодвух у РАУС Ленінскага раёну Берасьця. Зразумеўшы сутнасьць, таго што адбывалася, прысутныя мінакі адмовіліся быць панятымі. Пасьля таго як на дапамогу спэцназаўцам прыбыў сам намеснік начальніка Ленінскага РАЎС падпалкоўнік Грынько, нягледзячы на пратэсты грамадзян, затрыманых даставілі на апорны пункт міліцыі па адрасе вул. Савецкая, 6. Дзякуючы сваечасова прыбыўшым на месца здарэньня праваабаронцам атрымалася забясьпечыць затрыманых грамадзкімі прадстаўнікамі і адвакатам. На пастарунку на Насту Ільіну і Андрэя Шарэнду былі складзеныя пратаколы ў парушэньні апошнімі арт 23.34 КаАП "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве". Праваабаронца Уладзімір Вялічкін: "Паводзіны і выказваньні сілавікоў абсалютна непрымальныя і незразумелыя. Затрымліваюць грамадзян – не кажуць за што. Затрымлівае спецназ на вуліцы Камсамольскай, а міліцыя складае пратакол за ўдзел у пікеце на вуліцы Пушкінскай. Рэчавыя доказы прыносяць з нейкай будоўлі да якіх дадаюць здымкі, на якіх няма людзей. Здымкі з той сама будоўлі ды сьметніцы, дзе тыя ж рэчавыя доказы адсутнічаюць. У прыватных выказваньнях супрацоўнікі міліцыі выказваюць думкі кшталту: "По ВАШЕМУ нікогда не будет! Нас здесь (рускіх) 50%. Мы ВАС суділі і судіть будем! Ехалі бы ВЫ в Сібірь і строілі свою Беларусь…" У некаторых зь йіх значкі з двуглавым арлом аб заканьчэньні расейскай навучальнай установы. Ці гэта не правакацыі скіраваныя на распальваньне міжнацыянальнай варожасьці?" "> У Берасьц і спэцназ затрымаў удзельнікаў пікету | «Берасцейская Вясна»
   
Навіны
22.01.2020 НАША НАВІНА
Юрыдычную дапамогу пінчукам аказваюць праваабаронцы арганізацыі "Брэсцкая Вясна".
Юрыдычную дапамогу пінчукам аказваюць праваабаронцы арганізацыі "Брэсцкая Вясна".
20.01.2020 НАША НАВІНА
Справа "Смеццявозніка" будзе разглядвацца ў суддзе г. Лунінца
Справа "Смеццявозніка" будзе разглядацца ў суддзе г. Лунінца
19.01.2020 НАША НАВІНА
Сергей Калиновский-начальник Главного Управления Юстиции Брестского ОИК
Сергей Калиновский-начальник Главного Управления Юстиции Брестского ОИК
18.01.2020 НАША НАВІНА
Берасцейцы не ведаюць як выглядае "губернатар"
Берасцейцы не ведаюць як выглядае "губернатар"
17.01.2020 НАША НАВІНА
Начальнік аддзела адукацыі Камянца пагражаў адарваць галаву настаўніку
Начальнік аддзела адукацыі Камянца пагражаў адарваць галаву настаўніку
16.01.2020 НАША НАВІНА
"Правасуддзя ў Беларусі няма", - заявіў у судзе грамадзкі актывіст Аляксандр Марачэўскі...
"Правасуддзя ў Беларусі няма", - заявіў у судзе грамадзкі актывіст Аляксандр Марачэўскі...
15.01.2020 НАША НАВІНА
Поздравляем Анатолия Петровича Колядича!
Поздравляем Анатолия Петровича Колядича!
14.01.2020 НАША НАВІНА
АйПауэр VS Берасцейскі аблвыканкам
АйПауэр VS Берасцейскі аблвыканкам
12.01.2020 НАША НАВІНА
Берасцейцы патрабуюць
Берасцейцы патрабуюць
11.01.2020 НАША НАВІНА
Пинская милиция на побегушках у уголовника Сергея Жогло?
Пинская милиция на побегушках у уголовника Сергея Жогло?
09.01.2020 НАША НАВІНА
Пінчукі пінскаму суду: “Мы выйшлі на пікет бараніць суверэнітэт Беларусі”
Пінчукі пінскаму суду: “Мы выйшлі на пікет бараніць суверэнітэт Беларусі”
08.01.2020 НАША НАВІНА
У Пінску судзяць абаронцаў незалежнасці Беларусі
У Пінску судзяць абаронцаў незалежнасці Беларусі
05.01.2020 НАША НАВІНА
2 гады безтэрміноваму супрацьстаянню берасцейцаў з уладамі
2 гады безтэрміноваму супрацьстаянню берасцейцаў з уладамі
04.01.2020 НАША НАВІНА
Як міністр Касцевіч і Прафсаюзы абаранілі работнікаў забойнага цэха ад бязмежжа
Як міністр Касцевіч і Прафсаюзы абаранілі работнікаў забойнага цэха ад бязмежжа
03.01.2020 НАША НАВІНА
"АйПауэр" опять вводит "аккумуляторщиков" в заблуждение
"АйПауэр" опять вводит "аккумуляторщиков" в заблуждение
02.01.2020 НАША НАВІНА
Начальник Пинского МОСК не может отличить "заявление" от "обращения". Пора на пенсию?
Начальник Пинского МОСК не может отличить "заявление" от "обращения". Пора на пенсию?
31.12.2019 НАША НАВІНА
ЯКОЕ ВІНШАВАННЕ НАРОДНЫ РЭПАРЦЁР ХОЧА ПАЧУЦЬ АД КІРАЎНІКА БЕЛАРУСІ...
ЯКОЕ ВІНШАВАННЕ НАРОДНЫ РЭПАРЦЁР ХОЧА ПАЧУЦЬ АД КІРАЎНІКА БЕЛАРУСІ...
30.12.2019 НАША НАВІНА
"Падпальшчык" Віктар Міхайлаў вызвалены ў зале суда.
"Падпальшчык" Віктар Міхайлаў вызвалены ў зале суда.
30.12.2019 НАША НАВІНА
Блогер Владимир Цыганович рассказал о своём задержании
Блогер Владимир Цыганович рассказал о своём задержании
29.12.2019 НАША НАВІНА
Апошні пратэст адыходзячага года
Апошні пратэст адыходзячага года
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 18 >>