13.03.2018 Грамадства
Па 40 базавых! Блогеры не згодныя з рашэннем суда
12 сакавіка 2018 г. у судзе Пінскага раёна і г. Пінска адбыўся прэцэдэнт - суддзя Вольга Лубнік сваім рашэннем прызнала відэахостынг Youtube і сацыяльную сетку Facebook сродкамі масавай інфармацыі і аштрафавала брэсцкіх блогераў Сяргея Пятрухина і Аляксандра Кабанава на 40 базавых велічынь кожнага ў даход дзяржавы, за тое, што, на думку суддзі яны парушылі закон аб СМІ.
У прыватнасці суддзя прызнаў, што блогеры незаконна вырабілі і распаўсюдзілі матэрыялы ў СМІ. Заяву ў Пінскі ГАУС было напісана Аляксандрам Юнкевіч, які з'яўляецца галоўным юрысконсультам кампаніі Exide.
Пацяпелы - галоўны юрысконсульт EXIDE technologies Пінск Аляксандр Юнкевіч
Менавіта А. Юнкевіч быў галоўнай дзеючай асобай у Стрым А. Кабанава на Facebook і С. Петрухина на Youtube.
Суддзя Вольга Лубнік
Блогеры не згодныя з рашэннем суда і плануюць абскардзіць яго ў судзе вышэйшай інстанцыі.
Сяргей Пятрухін “Народны Рэпарцёр”