31.03.2020
Пакуль вождь шайбу ганяе, па тэлевізары...
Сітуацыя з каронавірусам у краіне пагаршаецца. У той сама час 31 сакавіка Аляксандар Лукашэнка правёў сустрэчу з главой адміністрацыі прэзідэнта намеснікам прэм’ер міністра і старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. Прэзідэнт адразу акрэсліў тэмы размовы:
“Не будзем хаваць, гэта і палітычныя пытанні, год прэзыдэнцкіх выбараў. Хоць быццам бы не да гэтага, самая вялікая праблема - гэта эканоміка. Падстаў пераносіць выбары – няма”.
У той сама час выказванні засядзеўшасяга ў прэзідэнцкім фатэлі чалавека адносна прафілактыкі каронавіруса выклікаюць у насельніцтва насцярожанасць. “Гарэлка”, “трактар”, “чаго па вуліцах бадзяешся”, “здаровы лад жыцця…” наводзяць да думку, што нешта тут ня так. З такім стаўленнем да пандэміі выбары могуць прайсці без Лукашэнкі.
Нам даслалі аудыя-паведамленне беларускага лекара, што жыве і працуе ў Маскве. Яна рассказвае пра сітуацыю з каронавірусам у Віцебску і Маскве. І да чаго рыхтавацца беларусам.
Народны рэпарцёр