21.12.2007 Прэзентацыя беларускіх кніг адбылася ў "Брэсцкім Кур'еры" Яна ладзілася часопісам "Архэ" і газетай "Наша Ніва". Імпрэзу праводзілі галоўны рэдактар часопісу "Архэ" Валер Булгакаў, галоўны рэдактар газеты "Наша Ніва" Андрэй Скурко і пісьменніца Наталля Бабіна. Часопіс і газета займаюцца між іншым разнастайнай кнігавыдавецкай дзейнасцю. Імі выдадзена шмат кніг – мастацкіх і навуковых. Іх цяжка сустрэць на кніжных развалах, бо ўлады не зацікаўлены ў распаўсюдзе не падкантрольных дзяржаве кніг. Былі прадстаўлены кнігі П. Севярынца, У. Арлова, Н. Бабінай, А. Хадановіча і многія іншыя. На прэзентацыі выступіла пісьменніца, супрацоўніца "Нашай Нівы" Наталля Бабаіна. Яна прадставіла свой новы раман "Рыбін горад". Раман прысвечаны гораду Брэсту. Дарэчы гэта першы раман прысвечаны нашаму гораду, які адначасова выдадзены на беларускай польскай і расейскай мовах. На імпрэзе прысутнічала каля 40 чалавек, аматараў беларускай кнігі. Прысутныя задавалі выступоўцам шмат пытанняў. Імпрэза мела вялікі посьпех. "> 21.12.2007 Прэзентацыя беларускіх кніг адбылася ў "Брэсцкім Кур'еры" Яна ладзілася часопісам "Архэ" і газетай "Наша Ніва". Імпрэзу праводзілі галоўны рэдактар часопісу "Архэ" Валер Булгакаў, галоўны рэдактар газеты "Наша Ніва" Андрэй Скурко і пісьменніца Наталля Бабіна. Часопіс і газета займаюцца між іншым разнастайнай кнігавыдавецкай дзейнасцю. Імі выдадзена шмат кніг – мастацкіх і навуковых. Іх цяжка сустрэць на кніжных развалах, бо ўлады не зацікаўлены ў распаўсюдзе не падкантрольных дзяржаве кніг. Былі прадстаўлены кнігі П. Севярынца, У. Арлова, Н. Бабінай, А. Хадановіча і многія іншыя. На прэзентацыі выступіла пісьменніца, супрацоўніца "Нашай Нівы" Наталля Бабаіна. Яна прадставіла свой новы раман "Рыбін горад". Раман прысвечаны гораду Брэсту. Дарэчы гэта першы раман прысвечаны нашаму гораду, які адначасова выдадзены на беларускай польскай і расейскай мовах. На імпрэзе прысутнічала каля 40 чалавек, аматараў беларускай кнігі. Прысутныя задавалі выступоўцам шмат пытанняў. Імпрэза мела вялікі посьпех. "> Прэзентацыя беларускіх кніг адбылася ў "Брэсцкім Кур'еры" | «Берасцейская Вясна»
   
Архіў навін
Старонкі: 1