
На 12-30 людзі збіралісь на плошчы. Але хапуна не адбылося. АМАП выціснуў людзей з плошчы ў бок гарвыканкама, на сустрэчу па рэферэндуму.

“Ганяюць як сабак”, - кажа сталая жанчына. “Яны нас абражаюць, - кажа другі, - колькі можна цярпець?”

Авальная зала на 317 чалавек на палову поўная. Перад пачаткам сустрэчы адбылася нейкая прэс-канферэнцыя ва ўтульным кутку за шыбай.

Старшыня гарвыканкама Аляксандар Рагачук апрануў крават для лепшага выгляду. Горача. Зняў піджак: "Час нашай сустрэчы не абмежаваны. Ёсць даручэнне главы дзяржавы аб рэферэндуме. Мы першыя будзем праводзіць гарацкі рэферэндум. Мы вывучылі нарматыўную базу, Канстытуцыю і выбарчы кодэкс. Ёсць два шляхі.

Адзін па ініцыятыве ўладаў, або сбор подпісаў 10% насельніцтва. Лічу не варта праводзіць збор подпісаў, лепш калі гарвыканкам ініцыюе. Што тычыцца Брэсцкага раёна, можа абмяжавацца Тэльмінскім сельскім саветам…”
Людзі прапануюць уключыць Булькова, Хабы, Гулі, Волкі, Літвіны, Чэрні...
Старшыня гарвыканкама абяцае ўзгадніць з Брэсцкім раёнам дзе праводзіць рэферэндум. “Пытанне фармулёўкі пытання на рэферэндум дамо на абмеркаванне рабочай групы, тут і сфармулюем. Усё жадаючыя ўвойдуць у склад камісій і стануць назіральнікамі на рэферэндуме”, - паабяцаў старшыня гарвыканкама.
Берасцеец Сяргей Вакуленка прапанаваў не ўключаць у склад камісій прадстаўнікоў праўладных арганізацый: “Няхай гэта будзе аформлена на савеце дэпутатаў”.
Экаактывіст Уладзімір Казлоўскі: “Нам адабралі плошчу. Нас сюды зараз АМАП пад рукі... Мы патрабуем законнасці. Каб у краіне, хай кепскі, але працаваў Закон. Нас штрафавалі, сажалі… БТ гэта не пакажа. (Воплескі) Вы не даеце рады сваім абавязкам, і гата бачаць не толькі горад – уся краіна. Нас сюды загналі і прапануюць рэферэндум!”
“Па закону гэтага завода не павінна тут быць!” – чутны голас з зала.
“Коштам велізарных страт мы дамагліся гэтага рэферэндума... І зараз улады вымушаныя ісці нам насустрач, каб зрабіць рэферэндум максімальна адкрытым..., - кажа актывіст Віталь Казак, - Але калі нам прапануюць магчымасць правільна правесці рэферэндум - стварацца перадумовы, што наступныя выбары прэзідэнта будуць чэснымі. Я хачу ачоліць рэферэндум”.
Голас з залы: “Чаму не правесці грамадзкія слуханні і закрыць тэму?”
Экаактывіст Фесікава Таццяна, лекар: “Ня меньш за 1200кг свінца будзе вылятаць і мы будзем гэтым дыхаць. Калі рэферэндум зробіць так, што завод будзе. З усімі парушэннямі праекта і заканадаўства. Я прапаную дзейнічаць па Законе. Закрыць, бо ёсць падлог дакументаў, няма грамадзкіх слуханняў і ігнаруецца закон”.
Старшыня гарвыканкама Аляксандар Рагачук: “Сэнс рэферэндума, каб увогуле шкодныя вытворчасці не стваралісь…”
“А што да Закону? Пасля рэфэрэндуму завод будзе або не будзе” – пытаецца Таццяна Фесікава.
Нехта з экаактывістаў прапануе правесці рэферэндум да выбараў прэзідэнта: “Суды і арышты арганізуюцца хутка. Прапаную 13 Ліпеня. Спісы ёсць. Ініцыятыўная група ёсць”.
Раман Кісляк: “Ёсць перашкода ў заканадаўстве. Адпаведна ўказа прэзідэнта мы не можам праводзіць рэферэндум, бо завод у інавацыйнай праграме, хаця ён ніякая не інавацыя. Брэст не гатовы супрацьстаяць пагрозам, якія нясе завод, няма абсталявання кантраляваць шкоднасць. Трэба рабіць УСЁ каб завод закрыць”.
Кісляк прапанаваў выступіць з паручітельством за Кабанава і Пятрухіна, каб да суда яны былі на волі. І падпісаць яго усім прысутным і Рагачуку таксама.
Зміцер Бекалюк: “Нас ігнаравалі, сажалі, штрафавалі… Пратэст перарос у палітычны. Прыехаў прэзідэнт. Закон павінен выконвацца. Сустрэча яго з намі была запланаваная. Цэль гэтых прапаноў і мерапрыемстваў. Збіць хвалю пратэста. Рэферэндум - завод пабудаваны з парушэннем закона, і рэферэндум не можа быць узаконьваннем парушэнняў закона. (Воплескі) Не можа вынасіцца на рэферэндум прадпрыемства пабудаванае з парушэннем Закона. Спачатку трэба правесці грамадзкія абмеркаванні да рэферэндума. Афіцыйна пацверджана, што дакументы падробленыя, і пакуль заканадаўства не выканана рэферэндума не павінна быць. Папярод паравоза, Закона, бегчы нельга. Спачатку закон потым рэферэндум. Я за закрыццё любымі спосабамі”.
Бекалюк прапануе адкрыць плошчу для абмеркаванняў праблемы завода і рэферэндума: “Мы лічым, што плошча гэта месца вырашэння праблемы”.
“Дайце нам блогераў і плошчу, - просяць актывісты, - Нас сюды загналі як баранаў, АМАП пад мышкі... Жэсть! Вы можаце даць нам гарантыю, што мы можам збірацца на плошчы, чаму нас з АМАПам ганяюць? Плошча гэта месца абмену інфармацыяй”.
“Мо вам плошчу перад гарвыканкамам, або гэтую залу для гэтага не прадаставіць, прапануе Рагачук.
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін выказаў думку адносна сустрэчы: “З моманту сустрэчы групы актывістаў з прэзідэнтам незалежны грамадзкі пратэст памёр і берасцейская плошча стала кантралявацца ўладамі. Нічога добрага з гэтага ня будзе”.