
У члены УВК не трапіў ніводзін вылучэнец БСДП "Г" (9). Амаль палове вылучэнцаў ад грамадзян праз "недасведчанасць" адмоўлена ва ўключэнні ў склад УВК. Адсеяна некалькі вылучэнцаў БРСМ без згадвання прычын. Прычын адмовы ва ўключэнне ў склад УВК лідарам БСДП "Г" і прафсаюза РЭП не называлась. Нейкім цудам у склад УВК31 патрапіла вылучэнка прафсаюза РЭП Людміла Дзенісенка.
У склад УВК уключалісь правераныя кадры са шматгадовым досведам, вылучаныя працоўнымі калектывамі, Саюзам Жанчын, Арганізацыяй ветэранаў, Белай Русьсю, Партыяй Працы і Справядлівасці, Чырвоны Крыж, структурамі афіцыйных прафсаюзаў, Саюз афіцэраў, Саюз ветеранаў Афганістана і ад "правераных" грамадзян і членаў БРСМ.
У той сама дзень пасля 20-00 адміністрацыя Ленінскага раёна г Брэста выдаліла стрым пасяджэння па ўтварэнні УВК са старонкі адміністрацыі ў Кантакце. Стрым быў вельмі нізкай якасці, прозвішчы немагчыма было разабраць, іх стараліся не называць паўторна... https://vk.com/video-62261311_456239209
24 чэрвеня назіральнік сутыкнуўся з тым, што некаторыя дадзеныя азвучаныя 23 чэрвеня ў стрыме не адпавядалі выніковым. Але рэчавы доказ знік.
Кіраўнік справамі ленінскай адміністрацыі Уладзімір Тупіца патлумачыў, што ЦВК распарадзілася апублікаваць стрым, "Я апублікаваў, а вось указання захаваць не было, таму і не захаваў..."
Лічу, што гэта зроблена наўмысна каб увесці ў зман назіральніка і грамадзкасці, схаваць рэчавыя доказы якія могуць быць выкарыстаныя супраць кіраўніцтва адміністрацыі адносна фармавання камісіі.

Толькі адмыслова зацікаўленыя асобы, або цалкам выпадковыя, маглі пабачыць стрым пасяджэння адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста, бо ў “Кантакце” на інтэрнет-старонцы адміністрацыі Ленінскага раёна не было анонсу. Стрым а 14-ай гадзіне раптоўна з’явіўся і таксама нечакана знік пасля 20:00. На сайце гарвыканкама спасылкі на стрым таксама не было.
***
Зусім інакш выглядала справа са стрымам пасяджэння адміністрацыі Маскоўскага раёна. Была спасылка, добры гук і стрым можна паглядзець і зараз

Само фармаванне УВК Маскоўскага раёна г. Брэста выглядала падобным чынам. Адсеў непажаданых прэтэндэнтаў ад апазыцыі і незапланаваных грамадзян быў максімальна жорсткім. У склад 89 УВК не патрапіў ні водны вылучэнец ад прафсаюза РЭП. Усе прэтэндэнты ад БСДП "Грамада", ПБНФ і незнаёмых адміністрацыі вылучэнцаў ад грамадзян былі адсеяны “працоўнай групай”.
БСДП у Берасці палічыла неўключэнне у камісіі сваіх членаў дыскрымінацыяй і звярнулась са скаргай ў суд. “Такое фармаванне камісій ставіць пад сумнеў лэгітымнасць данных выбараў і прасіў высокі суд адмяніць гэта рашэнне, як дыскрымінацыйнае, якое выклікае недавер да інстытута выбараў”, - пісалі яны ў сваёй скарзе, дзе прасілі суд адмяніць рашэнне і забавязаць адміністрацыю Маскоўскага раёна ўключыць у склад камісій членаў БСДП, а таксама іншых партый, арганізацый і вылучэнцаў ад грамадзян.
Суд адмовіў Брэсцкай абласной арганізацыі ў задавальненні скаргі.
УВК абодвух раёнаў горада складаюцца з перавагай прадстаўнікоў аднаго прадпрыемства або установы. Менавіта кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў і ўстаноў фармавала склад чальцоў УВК. Свае праекты з рэкамендацыямі яны перадавалі прадстаўнікам "рабочай групы". Адзін з крытэраў адбору - досьвед, то бок усе прапанаваныя члены УВК шмат гадоў уваходзяць у склад тых сама камісій. Тыя, хто не апраўдаў даверу адміністрацый, у склад выбарчых камісій не трапляе.