
Віталь Казак хадайнічае выклікаць у суд сведкаў ад УУС, супрацоўнікаў міліцыі Халабуду і Гомана, выняць з матэрыялаў справы скрыншоты чатаў з “тэлеграм”. “Я імі не карыстаюся”, - кажа актывіст. Яшчэ раз просіць даць час на заключэнне дамовы з адвакатам, бо не было магчымасці на выходных.
Хадайніцтвы суддзя Грушко адхіляе.
Актывіст выказвае недавер суду праз прадузятасць – суддзя таксама адхіляе і бярэцца за разгляд справы.
Віталь Казак заяўляе сведкамі супругаў Шкутнік Деніса і Дарь'ю, і Віктара Локцікава. Сведкі выдаляюцца з залы.

З матэрыялаў справы вынікала, што 14 чэрвеня на Машэрава Віталь Казак выказваў грамадзка-палітычны інтарэс, выступаў супраць дзеючай улады... Паўторна напрацягу года…
Казак віны не вызнае і тлумачыць, што ў той дзень хацеў сустрэцца з сябрамі сям’ёй Шкутнік, Дзянісам і Дар’яй: “Мы сябруем сем'ямі. Мы дамовіліся ў добрае надвор`е сустрэцца ў цэнтры, каб завітаць у кавярню. Хацелі ўзяць бінокль - паназіраць за зоркамі, пабачыць камету, што раз на 6 тысяч гадоў пралятае побач з Зямлёй.
Я люблю слухаць вулічных музыкаў... Мы дамовіліся сустрэцца на прыпынку побач з “Бульбяной” і паехаць у парк 1-га Траўня.
Калі я прыехаў, цэнтар быў перакрыты ад Кобрынскага мосту. Усё эхалі па «кармане». Ледзьве знайшоў месца для паркоўкі. І пайшоў на месца сустрэчы. Бачу - АМАПавец ходзіць, а я вядомая асоба. Я абмінуў вугал дома і пайшоў з біноклем па тратуару Машэрава. Недзе ў 21-20 падыходжу да прыпынку, бачу сяброў. Там ёсць табакерка з трыма відэакамерамі, можна ўзяць запісы, як мяне бралі. Я падышоў да сяброў, чакаем аўтобус. Чую віск жанчыны. АМАПаўцы... Да мяне падышоў супрацоўнік, што вы робіце на прыпынку? Чакаем аўтобус. Пад'ехаў аўтазак, затрымаўся метра тры ад нас. Схапілі нейкіх хлопцаў і чую як мяне ззаду падхопліваюць пад рукі два АМАПаўцы і ў аўтазак…
За што?!!
Мяне першага і яшчэ трох хлопцаў. Маіх сяброў не забралі бо былі з дзецьмі на руках, 2 і 7 гадоў…”
Суддзя задае дзіўнае пытанне: “Вашы сябры камету паглядзелі?”
- Як?!! Мяне ж з біноклем забралі. Тэлефон забралі, не далі патэлефанаваць. Міліцыя паклікана нас бараніць, а не хапаць. Мяне як габрэя падчас вайны, толькі што не забілі…
У аўтазак усё болей і болей людзей “пакавалі”…
Я не карыстаюся інтэрнет-каналамі, тэлефон не дазваляе, кнопачны. Якія скрыншоты?! Я, калі трэба, і так прыду і выступаю, навошта мяне хапаюць і хапаюць, як фашыстоўцы: гэта беларус, а гэта габрэй – растраляць!
Нічога таго, што ў пратаколе напісана, Я не рабіў. У рупар ніхто нічога не казаў. Я і пяць хвілін на прыпынку не прастаяў, схапілі і звезлі. Жонка тры дні шукала. У Кобрын завезлі…
Сведка вучастковы Уладзімір Гоман кажа: “Казака знаю, перыядычна сутыкаемся. Я нес службу ў групе інфармавання. Казака бачыў на прыпынку каля 20:21. Ён там быў з поўгадзіны выказваў свае палітычныя погляды, абшчаўся з людзмі… Казаў, што гэта мірны працэс, актыўна абшчался з людзмі. Ён чуў неаднаразовыя папярэджанні. Я яго бачыў на пераходзе, а потым бліжэй да прыпынку. Калі затрымлівалі, ён каментаваў, што гэта мірныя людзі, чаму затрымліваюць і іншыя грамадзяне за яно заступалісь, У яго быў смартфон. Людзей з дзецьмі там не было. Ён падчас затрымання казаў, што гэта ягоныя сябры, за што іх затрымліваюць…

Сведка Ўладзімір Гоман
Затрымалі яго ў 21, а пратакол склалі а 23 гадзіне».
Сведка Шкутнік Дзяніс: “Дамовіліся на сустрэчу. Сябруем сем`ямі. Маем маршруты для прагулкі. Каля 21-00 мы прыйшлі на прыпынак пабачылі перакрытыя вуліцы, АМАП, бачыў затрыманне, чакалі транспарт. Віталь падышоў ў боку ЦУМа 21:20 ці 21. Хацелі забраць жанчыну, яна крычала адпусцілі. Да Віталя падышоў невысокі міліцыянер, нешта сказаў праз мінуту некалькі амапаўцаў схапілі Віталя пад рукі і загрузілі ў аўтазак.
Мы з Казаком прастаялі 3 хвіліны, за гэты час патрэбны нам транспарт не праходзіў. Мы хацелі паглядзець камету. Сын гэта любіць. У парку цёмна добра неба бачна.
У 21:25 мы пазванілі жонцы Казака і сказалі, што яго забралі. Супрацоўнік падышоў і сказаў: “Віталь?!”, і больш нічога. Сведку я там не бачыў. Ланцугоў я не бачыў. На прыпынку было чалавек 10-12, стаялі адасоблена”.
Сведка Шкутнік Дар`я: “14 ліпеня выйшлі на шпацыр. Муж сазваніўся з Віталём. Сын загарэўся. Мы стаялі на прыпынку. Пастаялі мо 5 хвілін. Пад'ехаў аўтазак. Пачалі хапаць маладых людзей. Праходзіў міліцыянт і пазнаў Віталя, прапанаваў сесці ў аўтазак: “Праходзь разбярэмся”. Два АМАПаўцы загрузілі Віталя ў аўтазак.
Мы хадзілі па горадзе і падышлі на прыпынку як дамовілісь. Мы бачылі, што людзі стаяць, што гэта масавае мерапрыемства, мы не здагадваліся. На другім баку вуліцы, каля КМС хапун быў, чуваць крыкі жанчын, плач дзяцей. Забралі Віталя і мы пайшлі дамоў. На ўсё пра ўсё хапіла да 10 хвілін. Хацелі пад'ехаць аўтобусам, бо з дзецьмі цяжка хадзіць. На прыпынку мы бачылісь да 10 хвілін. Я гэтага сведку (вучастковага Уладзіміра Гомана) там не бачыла. Не бачыла ні натоўпу, ні ланцугу, не чула мегафонаі. Ніхто не падыходзіў не папярэджваў. Дамоў прыйшлі каля 21. Сэнсу ісці глядзець камету не было. Бінокля няма... Стрэс дзецям пасля хапуна. Пайшлі класці іх спаць. На прыпынку мы былі не больш за 10 хвілін”.
Суддзя Андрэй Грушко абвінавачвае Дар’ю, што тая хлусіць, бо часовыя рамкі мяняюцца. “Калі так паўстае пытанне, - запярэчвае жанчына, - я палагаюсь на сведчанні мужа, ў мяне гадзінніка няма і я казала прыкладны час. Я падчас затрымання была ў шоку, толькі сустрэліся, пачалі размаўляць, падышлі супрацоўнікі і ў аўтазак, маладых людзей затрымлівалі. Для мяне было дзіка, Я злякалась за сваіх дзяцей, спадзяванняў на супрацоўнікаў у мяне не было, адбывалася бязмежжа…”
“Суддзя сваімі пытаннямі ўносіць смуту ў матэрыялы справы”, - заяўляе Казак.
Сведка Віктар Локцікаў: “З Казаком пазнаёміліся падчас затрымання 14-га на Машэрава на прыпынку і ў ІЧУ. Мяне сустрэлі на прыпынку сябры, каб адсвяткаваць мой дзень народзінаў, да мяне падышоў супрацоўнік і пацягнуў у аўтазак. Па дарозе бачыў Казака з сябрамі і дзецьмі. Казаў, што ў мяне дзень народзінаў. Казак папрасіў, каб мяне не бралі. За гэта яго і пасадзілі.
На ўсё хапіла 15 секунд... Мяне, 2 сяброў і Казака ў аўтазак… Я ішоў у бок ЦУМа, міліцыя перакрыла дарогу. Я перайшоў вуліцу, сустрэў сяброў і нас забралі. Людзі стаялі, ніхто не крычаў лозунгаў. СМС я адправіў з аўтазака ў 21.35…
Гэтага сведку-міліцыянта я не бачыў, быў іншы малы і старэйшы, гадоў 45”.
На заканчэнне суда Віталь Казак прамовіў: “З апытання сведкаў, вынікае, што Гомана там не было. Ён і раней супраць мяне сведчыў, мабыць каб атрымаць прэміі. Суддзя зачытвае стэнаграмы чатаў - да мяне гэта дачынення не мае. Я прасіў суддзю даць мне больш часу на заключэнне дамовы з адвакатам. Сведчанні сведкаў адрозніваюцца ад сведчанняў Гомана, які завучыў сваю ролю на памяць. Вы, суддзя, ціснулі на сведку Дар`ю. Я толькі хацеў прагуляцца з сябрамі. Што там адбылося ведаем - хапун. Навошта ў матэрыялах справы перапіска тэлеграм каналаў, калі я там не ўдзельнічаю? Патрабую іх выняць з матэрыялаў справы, а таксама сведчанні Гомана, якога там не было, там быў мужчына ва ўзросце... Каб яго дапытаць, усе было б ясна. Відэа-матэрыялы з камер відэа-назірання, вы не хочаце вымаць. Калі я быў на прыпынку, там не было таго, што ў пратаколе напісана. Там не было масавага збору людзей...
Мяркую, мяне затрымалі, каб не даць магчымасці стаць даверанай асобай кандыдата...
Сваякі і сябра шукалі мяне тры дні, бо цэль - згнабіць мяне, каб не ўдзельнічаў у грамадзкім жыцці. І робіцца гэта рукамі супрацоўнікаў міліцыі, такіх Гоманаў. Міне час, 5-25 год, і ім прыдзецца адказваць за здзейсненае…”
Віталь Казак зачытвае скаргу аб адвольным затрыманні 14 ліпеня. І хадайнічае каб суддзя узяў яе да разгляду. Суддзя Андрэй Грушко адмоўляе.
“Гэта тэрор грамадзян!” – заяуляе Віталь Казак.
Пасля 5 хвілін перапынку суддзя Андрэй Грушко карае актывіста 15 суткамі арышту.

Канвой напагатове.