15.09.2020
У Берасці пачаліся суды над затрыманымі ў нядзелю
Сёння ў судзе Маскоўскага раёна прайшлі суды над некаторымі незаконна затрыманымі ўдзельнікамі маршу ў нядзелю 13 верасня. Дадзеныя аб прыцягваемых з'явіліся за 5 хвілін да пачатку пасяджэнняў. Суддзя Карабан Р.Я. у перыяд з 15 да 16.30 гадзін разгледзеў 10 спраў, гэта ў сярэднім каля 9 хвілін на аднаго прыцягваемага да адказнасці.
Брэсцкай Вясне па стане на 15 верасьня вядомыя дадзеныя аб 39 затрыманых у Брэсце ў перыяд з 17 да 18 гадзін у раёне бульвара Касманаўтаў, а таксама аб 8 затрыманых ў раёнах вобласці, некаторыя грамадзяне падчас затрымання атрымалі цялесныя пашкоджанні, вядома аб адным шпіталізаваным.
У параўнанні з судом Ленінскага раёна, атмасфера ў судзе Маскоўскага раёна на першы погляд падалася больш гуманная - у гэты раз прыцягваемым далі магчымасць чакаць пасяджэнняў у калідорах і пагутарыць з валанцёрамі
(Нагадаем, што затрыманых у нядзелю, 06 верасня, заводзілі на пасяджэння праз падвалы па «патаемных» сходах).
Неабыякавыя людзі прапаноўвалі затрыманым ваду, аказвалі маральную падтрымку, а таксама адвозілі дадому тых, хто атрымаў штрафы. Характэрна, што час пасяджэнняў у гэты раз у параўнанні з мінулым, скарацілася з 15 да 9 хвілін.
Пастановы судоў:
1. Дзенісенка В.А. - 5 базавых;
2. Гуль В.У. - 10 базавых;
3. Котко М.І. - 10 базавых;
4. Сяргей Голуб - 30 базавых;
5. Дарашук М.А. - 30 базавых;
6. Абрамук Д.М. - пратакол на дапрацоўку;
7. Літвін В.П. - пратакол на дапрацоўку;
8. Яхін Раман - 10 сутак арышту;
9. Парфёнаў Раман - 10 сутак арышту.
Сваякі незаконна затрыманых падзяліліся інфармацыяй аб тым, што ў аднаго з двух пакараных на 10 сутак дыягнаставана эпілепсія - ён інвалід 2 групы.
Таксама Вясне вядомыя дадзеныя аб як мінімум 3 выпадках затрымання абодвух бацькоў малалетніх дзяцей - зараз дзеці знаходзяцца пад наглядам блізкіх сваякоў. Іх бацькоў дагэтуль утрымліваюць ў ІЧУ
Вынікі сённяшніх судоў праваабаронца Уладзімір Вялічкін пракаментаваў наступным чынам:
• Міліцыя максімальна зацягвае тэрмін утрымання пад вартай з мэтай аказання большага псіхалагічнага ўздзеяння на грамадзян;
• Па словах некаторых затрыманых, міліцыя стала выкарыстоўваць элемент шантажу з мэтай прымусу да найхуткай аплаце за ўтрыманне ў ІЧУ. Так, паступіла інфармацыя, што ў людзей канфіскоўваюцца тэлефоны «пакуль вы не аплаціце штраф не аддадзім»;
• У парушэнне дзеючага заканадаўства, бацькоў у якіх на ўтрыманні маленькія дзеці, трымаюць пад вартай. Іх нельга браць пад арышт, тое ж тычыцца інвалідаў;
• У час складання пратакола аб адміністратыўным затрыманні міліцыя спасылаецца на ч.3. ст.8.2 ПВКаАП. У адпаведнасці з якой супрацоўнік мусіць у 3-х гадзінны перыяд паведаміць пра месцазнаходжанне затрыманага згаданым асобам. Замест гэтага затрыманы часцяком чуе адказ: «Тут вам не Амерыка ...». У выніку бацькі і знаёмыя шукаюць зніклых людзей ...
• Судовы канвеер набірае абароты - калі на мінулым тыдні на разгляд справы сыходзіла каля 15 хвілін, то на гэты раз пасяджэнне доўжылася ў сярэднім 9 хвілін. Суддзяў не бянтэжыць адсутнасць доказнай базы ў справах прыцягваемых, дастаткова галаслоўных сцвярджэнняў міліцыянтаў, для агучвання суддзёй пакаранняў.
Усё гэта сведчыць пра дэградацыю органаў МУС і судовай сістэмы. Беларусы хочуць жыць у прававой дзяржаве, што б яны і іх дзеці не баяліся выйсці на вуліцу, дзе бясчынствуюць «сілавікі». Фашызм не пройдзе.