17.03.2018 Грамадства
Як мясцовыя органы ўлады пакрывалі свінцовых каралёў у Кітаі
Прысвячаецца чыноўнікам Брэсцкага райвыканкама і ўсім тым, хто падпісвае дакументы, не думаючы.
Хай даруе вам Бог! Але, мы не даруем ....
Замест прадмовы.
"Гэта цуд [эканамічны] хутка скончыцца, таму што прырода не можа больш трываць. Кіслотныя дажджы выпадаюць на траціны тэрыторыі Кітая, а палова вады ў сямі найбуйнейшых рэках цалкам непрыдатная, у той час як чвэрць нашых грамадзян не мае доступу да чыстай пітной вады. Траціна гарадскога насельніцтва дыхае забруджаным паветрам і менш за 20 працэнтаў смецця утылізуецца экалагічна бяспечнымі метадамі. Нарэшце, пяць з 10 найбольш забруджаных гарадоў свету знаходзіцца ў Кітаі".
Намесьнік сакратара Камуністычнай партыі Кітая Пан Ю
"З-за забруджванняў вады і паветра, мы губляем ад 8 да 15 працэнтаў ВУП. І гэта нават не ўключае нашы выдаткі на ахову здароўя. У Пекіне ад 70 да 80 працэнтаў смяротных анкалагічных выпадкаў звязаны з забруджваннем навакольнага асяроддзя. Рак лёгкіх стаў прычынай смерці №1... У заходніх рэгіёнах Кітая больш нельга жыць людзям. У будучым нам трэба будзе перасяліць 186 мільёнаў чалавек з 22 правінцый і гарадоў. Аднак іншыя правінцыі і гарады могуць прыняць толькі 33 мільёны жыхароў. Гэта азначае, што ў Кітаі будзе больш 150 мільёнаў экалагічных мігрантаў, або, калі хочаце, экалагічных бежанцаў".
Неўзабаве спадар Пан Ю стаў міністрам намеснікам сакратара Камуністычнай партыт Кітая. А 13 пяцігодку (2016-2020) замежныя СМІ называюць "Зялёная рэвалюцыя". На працягу бягучай пяцігодкі плануецца стварэнне 30 млн. "Зялёных" працоўных месцаў, якія закліканы паменшыць колькасць брудных вытворчасцей. Спадзяюся, удзячныя нашчадкі паставяць шмат помнікаў спадару Ю. Ён таго варты.
Уся наступная інфармацыя не пустыя домыслы аўтара артыкула, а сціснутая інфармацыя даступная ў наступных крыніцах:
“
China and the Environment: The Green Revolution” – навукова-папулярная кніга напісаная групай замежных спецыялістаў пад рэдакцыяй спецыяліста па азіяцкіх краінах Оксфардскага універсітэта. У артыкуле выкарыстоўваецца інфармацыя з 3-яй кіраўніка, якая практычна цалкам прысвечана заводам акумулятарных батарэй.
Дзяржаўная сістэма Кітая
Як і большасць індустрыяльных краін, Кітай ішоў ад мадэлі "адразу забрудзіць, а потым думаць, што рабіць з наступствамі". Гэтую мадэль можна ўбачыць у большасці кітайскіх прыродаахоўных законаў і правілаў, якія з'яўляюцца нявызначанымі (тлумачацца дваяк). Экалагічныя інтарэсы практычна не ўлічваліся пры распрацоўцы такога заканадаўства.
Хоць мясцовы пратэкцыянізм не ўнікальны, некаторыя аспекты дзяржаўнай мадэлі Кітая пагаршаюць гэта і патрабуюць кароткага апісання.
Кітай з'яўляецца адзінай дзяржавай, улада якой належыць Цэнтральнаму Ўраду ў Пекіне. Аднак рэформы 1980-х гадоў, накіраваныя на паскарэнне эканамічнага росту і палітыка Цэнтральнага ўраду зрабілі мясцовыя органы кіравання адказнымі за эканамічны рост на мясцовым узроўні, што прывяло да фактычнай мясцовай аўтаноміі. Такая аўтаномія падавала мясцовым органам кіравання паўнамоцтвы, якія неабходныя для нарошчвання эканамічнага росту, але таксама падавала магчымасць уплываць на выкананне законаў і не выконваць гэтыя законы, калі яны перашкаджалі мясцовым прыярытэтам. Такая мясцовая сістэма кіравання прывяла да з'яўлення двух сістэм.
- Адна з іх выкладзена ў Канстытуцыі. Гэтая сістэма павінна была апублікаваць законы і правілы, а таксама сачыць за іх выкананнем праз міністэрствы і іншыя органы кіравання, уключаючы судовую сістэму.
- Іншая сістэма – гэта ўнутрыпартыйная сістэма ацэнкі кадраў, якая спрабавала ацаніць партыйных функцыянераў для заахвочвання, абапіраючыся на прыхільнасці іх мэтам партыі.

Гэтыя дзве сістэмы ў прынцыпе могуць дапаўняць адна другую. Аднак у рэальнасці гэта прыводзіла да неадназначных стымулаў. Замест выканання законаў чыноўнікі арыентаваліся на сістэму ацэнкі кадраў Камуністычнай Партыі Кітая, якая гістарычна стымулявала мясцовых кіраўнікоў да перавагі росту ВУП над абаронай навакольнага асяроддзя дзеля ўнутрыпартыйнага прасоўвання па кар'ернай лесвіцы.
Такім чынам, канкурэнцыя ўнутры партыі за кар'ерны рост прывяла да таго, што мясцовыя кадры канкуравалі адзін з адным за рост ВУП. Існуе, як мінімум, адно даследаванне якое паказала, што павялічэнне інвестыцый у навакольнае асяроддзе на мясцовым узроўні адмоўна адбівалася на кар'еры. Няўзгодненасць цэнтральнай дзяржаўнай палітыкі і ўнутрыпартыйных правілаў прывяло да таго, што кіраўнікі мясцовага ўзроўню займаліся барацьбой за кар'ернае прасоўванне замест таго, каб сачыць за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства.
Лабіраванне і пратэкцыянізм.
Як вы ўжо зразумелі, абарона навакольнага асяроддзя прыносілася ў ахвяру дзеля кароткатэрміновага росту ВУП на мясцовым узроўні.
У выніку большасць мясцовых уладаў выбіралі інвестыцыйныя праекты якія абяцалі хуткі прыбытак. Найзыркім прыкладам такіх інвестыцый з'яўляюцца забруджвальныя вытворчасці. Часам гэта азначала, што мясцовыя ўлады самі інвеставалі грошы ў такія праекты. Нават калі мясцовыя органы ўлады не інвеставалі грошы наўпрост, то яны залежалі ад падаткаў, якія плаціліся гэтымі вытворчасцямі. Для невялікіх гарадкоў гэта было яшчэ большай праблемай, бо часам адно прадпрыемства з'яўлялася асноўным падаткаплацельшчыкам.
Магчымасць для фабрык збочыць ад выканання законаў і правілаў – гэта яркі прыклад пратэкцыі ад уладаў, якую часта атрымлівалі забруджвальнікі. Яшчэ больш трывожным прыкладам гэтага пратэкцыянізму з'яўляюцца шматлікія паведамленні пра ахвяраў свінцовых выкідаў, уключаючы дзяцей, якім адмаўлялі ў тэставанні або выдавалі фальсіфікаваныя вынікі тэстаў з мясцовых бальніц, таму што мясцовыя ўлады вырашылі абараніць сябе і забруджвальнікаў хаваючы дадзеныя аб патэнцыйных ахвярах свінцовых выкідаў. У сакавіку 2012 бацькі з горада Чэньжоу заявілі, што іх дзецям адмаўляюць у правядзенні аналізаў на ўтрыманне свінцу ў крыві пасля таго як у 200 дзяцей у 2010 годзе дыягнасціравалі вельмі высокі ўзровень свінцу ў крыві. Чэньжоу – гэта горад, у якім жыве 4.5 мільёна чалавек. Афіцыйнае інфармагенцтва Кітая Сіньхуа паведаміла, што
"за апошнія некалькі месяцаў маці вазіла сына ва ўсе буйныя бальніцы ў Чэньжоу. Кожны раз ім казалі, што тэст не можа быць выкананы. «Дактары сказалі, што іх абсталяванне не працуе, і ніхто не ведае, калі яно запрацуе. Яны сказалі, што дзіця павінна проста піць больш малака і есці свініну»″.
Жыхарам правінцыі Ганс прыйшлося пераадолець 300 кіламетраў, каб у суседняй правінцыі здаць аналізы на ўтрыманне свінцу ў крыві. Вынікі гэтых аналізаў былі не суцяшальнымі.
У адпаведнасці з заканадаўствам мясцовыя экалагічныя службы падпарадкоўваліся кіраўніцтву правінцый. У выніку рашэння эколагаў часта блакаваліся з-за таго што адсутнічала незалежнасць ад мясцовых органаў улады. Таксама, мясцовыя органы ўлады кантралююць фінансаванне, якое атрымліваюць экалагічныя службы і, як правіла, прымаюць кадравыя рашэнні па прызначэнні іх кіраўніцтва. Напрыклад, у 2010 годзе мясцовыя органы ўлады раёна Гужень звольнілі 6 супрацоўнікаў экалагічнай службы за іх пастаянныя і законныя спробы прымусіць адзін з мясцовых заводаў выконваць стандарты.
Замест заключэння
Разумны чалавек вучыцца на сваіх памылках, а геніяльны вучыцца на чужых і проста здзяйсняе менш сваіх.
Працяг будзе
Іван Андраюк