20.03.2018 Грамадства
Думкі берасцейцаў наконт будаўніцтва акумулятарнага завода (Аматарскае анкетаванне)
Невялікай групе берасцейцаў стала цікава, піша на фэйсбук ў суполцы “Брест против строительства завода свинцовых АКБ” Павал Міцкевіч, даведацца пра тое, што на сама рэч думаюць людзі наконт аккумулятарнага завода. Жаданне такое ўзнікла пасля “неадназначнага” выказвання мясцовымі ўладамі наконт збору подпісаў.
У выніку аматарскага анкетавання было апытана роўна 1000 тысяча чалавек. Група праводзіла рэгістрацыю толькі для статыстыкі і для сябе, выключна ў асабістых мэтах, у мэтах азнаямлення, не дзяліліся сваім пунктам гледжання, а проста слухалі адказы на пытанні і фіксавалі іх на паперы. Апытанне праводзілася ва ўсіх раёнах і мікрараёнах горада, людзей проста спынялі і даведваліся пра іх думкі наконт будаўніцтва завода.
І вось што атрымалася: 1. Раёны і мікрараёны, дзе было праведзена апытанне: -Граеўка (раён ЖД вакзала, раён Водаканал, раён ЖД бальніца), Рэчыца (раён «Брэскі Пекар», раён ПТВ 65, раён гімназія N3), Вулька (старая і новая Вулька, уключаючы Паўднёвы), Усход (раён БрДТУ, раён «Мантана», раён ЦГБ), Цэнтр (ЦУМ, вуліца Гогаля, вуліца Міцкевіча, раён аўтавакзала, гасцініца «Беларусь» і «Інтурыст», парк 1 траўня).
2. Апытанне праводзіла 10 валанцёраў, кожным было апытана па 100 чалавек. Усяго 1000 гараджан.
3. Статыстыка: -17 чалавек адмовілася адказваць на пытанне;
- 3 адказалі, што ім усё роўна і яны не звяртаюць на гэта ўвагу;
- 2 сказалі няхай будуюць, працоўныя месцы – гэта добра, ды і мы далёка жывем;
-159 адказалі, што не вельмі рады такому суседству, але ад іх мала што залежыць;
- 819 паведаміла, што катэгарычна супраць такога завода пад Брэстам (больш за 500 чалавек з тысячы сказала, што сочыць за сітуацыяй, 217 чалавек з гэтай апытанай групы пакінулі свае подпісы пад пэтыцыяй (на момант апытання подпісы не збіраліся), 103 чалавекі пацікавілася магчымасцю пакінуць свой росчырк пяра, 301 чалавек выказаў абурэнне у адрас мясцовых уладаў і недавер да іх).
Вось яна неафіцыйная статыстыка, а мясцовыя органы кіравання выказваюцца, пра тое, што яны ведаюць «як збіраліся» подпісы. Інфармацыя з'яўляецца не афіцыйная, а апытанне было праведзена на добраахвотных пачатках неабыякавымі гараджанамі.