31.07.2015 Палітыка
Загадалі падпісацца
Рабочая завода ААТ “БЭМЗ» Людміла абураная тым, як збіраюць подпісы за прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты А.СГ. Лукашэнка.
На заводзе сярод начальнікаў аддзелаў правялі інструктаж па зборы подпісаў за пртэндэнта Лукашэнка. 28 ліпеня адпаведна інструктажа начальнікі аддзелаў завода муселі забавязаць сваіх падначаленых падпісвацца за прэтэндэнта Лукашэнка ў аддзеле кадраў завода. Там жа высвятлялі, хто яшчэ не падпісаўся. Калі Людміла адмовілася падпісацца за Лукашэнку, дык пачула ад завадскога ідэолага безліч непрыемных заўваг.
На наступны дзень 29 чэрвеня блізу 15 гадзін (перасьменка) перад турнікетам на прахадной паставілі 2 стала і 3 чалавекі (член ініцыятыўнай групы Лукашэнка Алена Старык і 2 памочнікі) распачалі збор подпісаў. Інфармацыя за каго ішоў збор подпісаў адсутнічала. Назіральнік Аляксей Коўтун звярнуў увагу на тое, што работнікі завода па некалькі чалавек праходзілі за турнікет на прахадной, ставілі подпіс і вярталісь назад. Некаторыя рабочыя, тыя што без пашпартоў, чакалі пакуль памочнік члена ініцыятыўнай групы Лукашэнкі вернецца з аддзела кадраў з іх пашпартнымі дадзенымі. На заўвагу назіральніка аб парушэнні выбарчага заканадаўства Алена Старык спачатку адазвалась на падвышаных танах, а потым патлумачыла, што яе ня правільна зразумелі.
Пасьля шматразовых заўваг назіральніка адміністрацыя завода папярэдзіла рабочых не ставіць подпісаў у прысутнасці назіральніка.
Падчас размовы з рабочымі назіральнік даведаўся, што многія рабочыя ня ведалі за каго падпісваюцца, ім загадалі гэта зрабіць.