
Exide в Пенсильвании, США
УСЕ ВІДЭА

Представительницы инициативной группы против завода АКБ под Брестом обратились к руководителям вертикали власти.
Открытое письмо общественности по вопросу строительства завода АКБ
10. Камянецкі раён створаны 15 студзеня 1940 года . У сучасных межах склаўся ў 1962 году . Раённы цэнтр - горад Камянец , да 24 чэрвеня 1983 года з'яўляўся гарадскім пасёлкам . У ім пражывае 8,7 тысячы чалавек . Тэрыторыя раёна адміністрацыйна падзеленая на Высокаўскі гарадскі і 14 сельскіх Рад ( Белавежская , Вярховічская, Воўчінская, Дзмітравічская, Агароднікская, Ратайчыцкая, Рэчыцкая , Навіцкавічская, Відомлянская, Войская, Каленкавічская, Каменюкская, Пелішчанская, Расненская). У 234 населеных пунктах пражывае 42.8 тысяч чалавек , у тым ліку гарадское насельніцтва 14.2 тысячы жыхароў ( Камянец і Высокае ). Плошча Камянецкага раёна - 1690 квадратных кіламетраў . Раён мяжуе з Польшчай , Брэсцкім , Жабінкоўскім, Кобрынскім і Пружанскім раёнамі , Свіслацкім - Гарадзенскай вобласці . Паверхня ўзгорыста - раўнінная , найвышэйшая кропка - 198 метраў над узроўнем мора . Карысныя выкапні : торф , гліна , пяшчана - жвіравы матэрыял . Сярэдняя тэмпература студзеня - мінус 4,6° З , ліпеня - плюс 18° З . Ападкаў у год выпадае 535 мм . Вегетацыйны перыяд - 203-е сутак . Галоўныя водныя артэрыі - рака Заходні Буг з прытокамі Лясная і Пульва. На тэрыторыі раёна знаходзяцца 34 вадаёма , самы буйны з якіх - возера Сіпурка, плошча якога 29,7 гектара . Лясы складаюць 27% тэрыторыі раёна , у тым ліку вялікая частка тэрыторыі Дзяржаўнага прыродаахоўнага кіравання " Нацыянальны парк " Белавежская пушча ". Пад сельгасугоддзямі занята 60,4% тэрыторыі раёна . Раён перасякаюць аўтамабільныя дарогі Брэст - Белавежская пушча , Пружаны - Высокае , Камянец -Жабінка, Брэст - Высокае . Размешчаны Міждзяржаўны памежны пункт "Пяшчатка". Прамыслаўы комплекс раёна ўяўляюць восем прамыслаўых прадпрыемстваў раёна , якія выпускаюць цвёрдыя сыры , крухмал , садавінагародніныя і мясныя кансервы , сокі , кандытарскія вырабы , электрапаяльнікі , хлебабулачныя вырабы . Камянецкі раён з'яўляецца адным з найбуйных вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў Брэсцкай вобласці і спецыялізуецца на вытворчасці малака , мяса , буракі , збожжа , бульбы , гародніны . Найболей вядомыя архітэктурныя помнікі : Камянецкая вежа (1276г.), Траецкі касцёл у в. Воўчін (1733г.), у якім быў пахаваны апошні польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі , палацава - паркавы ансамбль Сапегаў - Патоцкіх у г. Высокае (1678-1680г.г.). Тут радзіма асветніка , публіцыста , палітычнага дзеяча Міхася Карпавіча (1744-1803г.г.); аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864г.г. у Беларусі , Літве і Польшчы Рамуальда Траугута гісторыка , грамадскага дзеяча , першага прэзідэнта Беларускай акадэміі навук У .М. Ігнатоўскага; тэатральнага дзеяча і пісьменніка Ў . М. Стэльмаха; паэта Васіля Жуковіча; мастака Фёдара Дарашэвіча. У раёне нарадзіўся і працуе двойчы Герай Сацыялістычнай Працы , старшыня ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга калгасу " Савецкая Беларусь " Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля. На тэрыторыі раёна знаходзіцца Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанаўа Нацыянальны парк " Белавежская пушча ", найстарэйшы лясны запаведнік Еўропы , уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва і які мае статут Біясфернага запаведніка па рашэнні ЮНЭСКА , за захаванасць унікальных прыродных комплексаў ён узнагароджаны дыпломам Рады Еўропы . |