О пытках в Беларуси
Контакт с милицией и избиение: как избежать насилия

«На колени, быстро!» Почему унижающее обращение приравнено к пыткам

Арсенал борьбы с заключенными: ШИЗО, ПКТ, осуждение по 411 статье

Подозрение в совершении преступления – не повод для жестокости

Чем провинился перед милиционерами блогер Сергей Петрухин?

«А зачем вы ходили на новогоднюю ёлку, головы нет на плечах?»

«Было очень страшно. Я понимала, что единственный способ – убедить их соблюдать законность»

«Удары наносили без разбору – и дубинками, и берцами»

Михаил Жемчужный: "Что бы со мной ни происходило, я вешаться не буду"

Они набросились на сына как сорвавшиеся с цепи псы

Ноў-хаў сталічнай міліцыі: затрыманых скавалі ў адзін ланцуг кайданкамі

На просьбу вызвать врача слышал только одно: «Да не сдохнешь ты…»

“Если ты, сука, не подпишешь признание, возможно, твоя дочь умрет”

Ругань и крики продолжались: "Руки по швам! Кто из вас поджигатель?"

Перед судом милиционер предупредил: «Скажешь – живого закопаем»

Нязвыкла сядзець ва ўсіх на відавоку на кукішках і пыжыцца ў дзірку

Я раней думаў, што наша міліцыя служыць народу...

Праблема схадзіць па-вялікаму на вачах сакамернікаў з часам мінае

Пакуль міліцыянты “момлікі” і “ігнацюкі” будуць знішчаць відэадоказы і зьбіваць грамадзян, нічога добрага ў Беларусі не будзе

Каб міліцэйскае свавольства асвятлялі дзяржаўныя СМІ, я б здымаў што-небудзь іншае

Блогера хочуць запалохаць?

Сялянін ўпаў сам і зламаў сабе нагу

Ён пагражаў пасадзіць мяне ў ізалятар

Свае здзекі з грамадзян міліцыя называе “размовамі”,блогерам ізноў выдалі позвы ў Ленінскі РАЎС

Праціўніка будовы завода АКБ “хуткая” забрала з ІЧУ у шпіталь

“И гвозди ему в руки, что б чего не сотворил...” (Уладзімір Высоцкі)

Людзі ў чорным заштурхнулі блогера ў бус і звезлі

У брэсцкай міліцыі вялікія праблемы - неабходна заняцца кадравымі пытаннямі

„Страла” пакуражылась над вяскоўцам

“Месца гуляць у “мандавошку” хапала, а вось дыхаць было цяжка” Вязень камары №9 на волі

Праваахоўныя органы штучна ствараюць сітуацыі, каб падводзіць грамадзкіх актывістаў пад адміністратыўную адказнасць

Позвы каб не з'яўлялісь на плошчы

Блогер вырваўся з кіпцюроў Ленінскага РАЎС г. Брэста

Міліцыянт ударыў хлопца другі раз i я дастаў тэлефон...

Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
Праваабарончыя сайты
Витебск

Гародня

Гомель

Могилёв

Наш канал

Апісанне месцаў абмежавання волі/зняволення
Як падрыхтавацца да адмін суду?
Пашукаць нешта яшчэ
Правы на допытах (крыміналка)
Адмін затрыманне
Пра катаванні і жорсткае абыходжанне
https://t.me/viasna_brest/824

https://www.youtube.com/watch?v=eF073XgOLQw

https://www.youtube.com/watch?v=jfNghjxl7HY

Мяне жорстка затрымалі, запалохвалі, пагражалі. Што рабіць?

Да мяне ўжываліся катаванні. Як гэта зафіксаваць?

СОП

❓Ці могуць міліцыянты прыйсці да Вас дадому "правесці прафілактычную размову"? А прыйсьці і шукаць (бчб) - сімволіку?

Класнае відэа пра правы чалавека

Навучанне па назіранні за судамі
Заявы
 Патрабуем неадкладнага вызвалення арыштаваных сябраў ПЦ “Вясна” і спынення іх пераследу ў сувязі з праваабарончай дзейнасцю

 За ўвядзеньне карантыну ў школах і арганізацыю працэсу дыстанцыйнага навучаньня да канца навучальнага года.

 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека.

 Представительницы инициативной группы против завода АКБ под Брестом обратились к руководителям вертикали власти.

Service description

Service description

Каляндар памятных дат Беларусі

2500 гадоў таму ў "Гiсторыi" Герадота згадваецца пра тэрыторыю Белавежскай пушчы, пiшацца пра Нурскую зямлю i неўраў, каторыя жылi ў далiнах рэк Нарвы, Лясной і Нурчанкi (V ст. да н.э.).


1014 год таму першае ўзгадванне ў пісьмовых крыніцах наймення "Лiтва" (1009, у лацiнскiм запiсе Litua). Яе фiксацыя ў еўрапейскiх Кведлiнбургскiх аналах паўстала з трагiчнай нагоды забойства яцвягамi вядомага прапаведнiка, магдэбургскага канонiка i мiсiйнага бiскупа, святога апостала Прусii Бруна з Кверфурту (каля 970 — 9.03.2023). Ён прагнуў хрысцiянiзаваць i люцiчаў, i печанегаў, быў у Польшчы, Венгрыi, Кiеўскай Русi. Спроба пашырыць хрысцiянства сярод прусаў i яцвягаў скончылася забойствам яцвягамi святога Бруна i яго 18 спадарожнiкаў. Загiнулi яны ад рук паганцаў на мяжы Лiтвы i Русi 9 сакавіка 1009 года. Пасля апостал Бруна быў абвешчаны святым i яго ўспамiн адзначаецца 15 верасня.


Тэрыторыя летапiснай Лiтвы разлеглася ад Падляшша да Заслаўя i ад Шчары да Вiлii. Як сведкi старажытнай гiсторыi Лiтвы раскiданы паселiшчы па гэтай тэрыторыi пад назвай "Лiтва", "Лiтоўка", "Лiцвяны" ды "Лiтоўскi лес", якiя i сёння нам нагадваюць пра 1014-гадовую даўнiну.


Больш як праз 200 гадоў ад згаданай даты на гэтай зямлi была ўтворана дзяржава Вялiкае княства Лiтоўскае са сталiцай у Наваградку. А ў 1253 г. Мiндоўг стаў каралём гэтай дзяржавы.


994 гадоў таму нарадзіўся гаспадар полацкі князь Усяслаў Чарадзей (1029—14.04.1101).


979 гадоў таму памёр полацкі князь Брачыслаў. Пачатак княжання ў Полацку Усяслава Брачыслававіча (1044).


Паход войска Яраслава Мудрага на Літву (1044).


919 гадоў таму нарадзілася Еўфрасіння Полацкая, асветніца, нябесная заступніца Беларусі (1104?—1173).


Паход кіеўскіх князёў на Полацк (1104).


Каля 900 гадоў таму былi створаны Барысавы камянi — манументальныя помнiкi эпiграфiкi пачатку ХІІ ст. На Беларусi ў межах Полацкага княства выяўлена сем вялiкiх валуноў з высечанымi на iх 6-канцовымi крыжамi i надпiсамi. Захавалiся тры помнiкi-камянi: каля Дзiсны (у 1888 г. падняты са дна Дзвiны i адпраўлены ў Маскву), каля вёскi Падкасцельцы Полацкага павета (у 1981 г. усталяваны каля Сафiйскага сабора ў Полацку), каля мястэчка Друя. Крыжы i тэксты на камянях высечаны паводле загаду полацкага князя Барыса Усяславiча.


894 гадоў таму полацкія князі былі выгнаны ў Візантыю кіеўскімі князямі (1129). Уладаранне ў Полацку перайшло да кіеўскага намесніка.


Запрашэнне на княжанне ў Вільню полацкіх князёў Давіла і Маўкольда (1129).


804 гадоў таму першая згадка ў летапісах пра Вялікага князя Міндоўга (1219).


769 гадоў таму пачалася агрэсія галіцка-валынскіх князёў супраць Наваградскага каралеўства Міндоўга (1254) (сталiца Наваградак).


764 гадоў таму адбыўся першы паход татара-манголаў на Вялікае княства Літоўскае (1258—1259), якi быў адбiты войскам Мiндоўга.


739 гадоў таму адбыўся напад крыжакоў на Гародню (1284).


734 гадоў таму адбыўся паход літоўскага войска на Прусію (1289).


729 гадоў таму Вялікі князь Віцень рушыў паходам на Польшчу. Перамога літоўскага войска над войскамі польскага князя Казімежа каля Сахачава (1294).


709 гадоў таму Давыд Гарадзенскі перамог нямецкіх рыцараў у Белавежскай пушчы, пад Гародняю, у Наваградку (1314).


704 гадоў таму дружына Давыда Гарадзенскага рушыла на Прусію (1319).


699 гадоў таму дружына Давыда Гарадзенскага здзейснiла вайсковы паход на Мазовію (1324).


664 гадоў таму Бранскае княства далучана да ВКЛ (1359).


659 гадоў таму нарадзіўся Рыгор Цымблак (1364—1450?). Рэлігійны дзеяч, пісьменнік, першы мітрапаліт ВКЛ.


644 гадоў таму адбыўся паход Вялікага князя Кейстута на Прусію (1379).


639 гадоў таму Вітаўт вярнуўся ў Літву (9.07.1384).


Паход Ягайлы на Мазовію.


Ягайла даў згоду на абранне яго польскім каралём (1384).


629 гадоў таму адбыўся паход крыжакоў на Вільню (ліпень—жнівень 1394).


624 гадоў таму адбылася бітва з татарамі войскаў ВКЛ на чале з Вялікім князем Вітаўтам на рацэ Ворсклі. Параза ў бітве ліцвінскага войска. Гібель апошняга полацкага князя з вялікакняскай дынастыі Андрэя Альгердавіча (1399).


619 гадоў таму была заключана мірная дамова паміж ВКЛ і Прускім ордэнам.


Перадача Вялікім князем Вітаўтам Ордэну Жамойцкага княства (24 траўня 1404).


Вяртанне Смаленскага княства ў склад ВКЛ. 24 снежня 1404 г. У Смаленску ўзялi верх прыхiльнiкi Вiтаўта, i жыхары горада адчынiлi Браму для войска ВКЛ.


614 гадоў таму спрадвечны вялiкi лясны масiў, якi ў ХІІІ ст. называўся Камянецкай, а пазней Камянецка-Белавежскай пушчай, стаў называцца афiцыйна Белавежская пушча. У гэты ж час у Белавежскай пушчы быў усталяваны рэжым запаведнасцi i ўпершыню пачалi ўжывацца ахоўныя нормы. Але Ягайла права палявання на буйнога звера пакiнуў за сабой i Вiтаўтам.


Зімой 1409—1410 гг. па загадзе Ягайлы і Вітаўта ў Белавежскай пушчы вялося інтэнсіўнае паляванне і нарыхтоўка мяса зубра, тура, дзіка ды лася для забеспячэння вялікага саюзнага войска ў будучай вайне 1410 г. супраць прускага крыжацкага ордэна. Салёнае мяса па 200 бочак на плытах сплаўлялі на рэках Нарве, Заходнім Бузе і Вісле ў адмысловыя склады.


Адначасова вёўся адлоў дзікіх пушчанскіх коней-тарпанаў. Шэра-гнядыя, з чорным пасам на спіне, каранастыя тарпаны вылучаліся большай цягавітасцю. Злоўленых арканам коней аб'язджалі і папаўнялі імі слынную тады на ўсю Еўропу літоўскую конніцу.


Спробы заканадаўчага рэгулявання выкарыстання пушчанскіх лясоў адносяцца да гадоў кіравання Жыгімонта І Старога. III Статут ВКЛ 1588 г. дэталёва вызначыў парадак карыстання ляснымі ўгоддзямі, рэгламентаваў правілы палявання, бортніцтва, рыбнай лоўлі. Нормы, закладзеныя ў Статуце, спрыялі ахове навакольнага асяроддзя, рэдкіх відаў жывёл і птушак.


Пасля захопу Вялікага княства Літоўскага Расійскай імперыяй Белавежская пушча становіцца царскім паляўнічым угоддзем. Царыца Кацярына ІІ раздавала ў якасці ўзнагароды найлепшыя тэрыторыі пушчы сваім прыбліжаным, якія прымалі ўдзел у вайсковых дзеяннях у разборы ВКЛ (Рэчы Паспалітай). За два дні палявання ў пушчы 6—7 кастрычніка 1860 г. імператар Аляксандр ІІ ўпаляваў 10 зуброў, 10 коз, 8 ланяў, 2 ласі. Іншымі асобамі світы былі забітыя 18 зуброў, 6 коз, 2 лані, 10 дзікоў і г.д. У час палявання Мікалая ІІ з 28 жніўня па 6 верасня 1897 г. было забіта 35 зуброў, 25 аленяў, 3 ласі, 37 ланяў, 69 казуляў, 16 дзікоў… А з 18 па 30 жніўня 1900 г. забіта 40 зуброў, 53 алені, 26 ласёў, 325 казуляў, 138 дзікоў… (!)


У 1939 г. Белавежская пушча абвешчана дзяржаўным запаведнікам. З 1957-га — дзяржаўная запаведна-паляўнічая гаспадарка СССР. З 1991-га — Нацыянальны парк Рэспублікі Беларусь. У 1993-м уключана ЮНЕСКА ў спіс біясферных запаведнікаў. Паводле рашэння 16-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны (1992) Белавежская пушча абвешчана аб'ектам сусветнай культурнай спадчыны.


614 гадоў таму ў Берасці сустрэліся Ягайла і Вітаўт, каб абмеркаваць план вайны з Прускім ордэнам (17.10.1409).


599 гадоў таму выведзены войскі ВКЛ з Чэхіі (1424).


594 гадоў таму адбыўся з'езд магнатаў ВКЛ у Луцку, на якім адбылося абмеркаванне магчымай каранацыі Вітаўта на караля Літвы (студзень—люты 1429).


574 гадоў таму падпісана саюзная дамова ВКЛ з Цвярскім княствам. Паход войска ВКЛ на Калугу. Падпісанне міру з Масковіяй (1449).


554 гадоў таму падпісана саюзная дамова ВКЛ з Залатой Ардой (1469).


529 гадоў таму завяршылася Першая вайна ВКЛ з Масковіяй (1494).


Шлюб князя Аляксандра Казіміравіча з Аленай Іванаўнай, маскоўскай княгіняй (1494).


524 гадоў таму Менск атрымаў Магдэбургскае права і мястовы герб "Панна Марыя і анёлы".


509 гадоў таму меўся быць заключаны нямецка-маскоўскі саюз супраць ВКЛ і Польшчы (1514).


Масква распачала вайну супраць ВКЛ (1514—1522).


Узяцце маскавітамі Смаленска (29 чэрвеня 1514).


Адбылася адна з найбуйнейшых бітваў у Еўропе — бітва пад Оршай, у якой вялікалітоўскае (беларускае) 30-тысячнае войска пры падтрымцы польскага войска і наёмнікаў з Еўропы ўшчэнт разбілі 80-тысячнае маскоўскае войска (8 верасня 1514 г.). Страты маскоўцаў: 40 тысяч загінула, узята ў палон 10 ваяводаў, 17 военачальнікаў, 2 тысячы баяраў, 2 тысячы ратнікаў, 20 тысяч коней.


509 гадоў таму пачалася аблога войскамі ВКЛ Смаленска (верасень 1514).


499 гадоў таму была збудаваная Маламажэйкаўская царква Раства Мацi Божай "Мураванка" у в.Скрыбаўцы Шчучынскага павета Гродзенскай вобласцi. Храм абароннага тыпу познегатычнай архiтэктуры з элементамi Рэнесансу (каля 1524 г.)


494 гадоў таму ўведзены Першы статут ВКЛ (29.09.1529). Першы збор законаў у Еўропе. Помнік юрыдычнай думкі на старажытнай беларускай мове.


Першая беларуская Канстытуцыя.


489 гадоў таму распачалася чарговая маскоўская агрэсія супраць ВКЛ. Пачалася вайна Маскоўскай дзяржавы за ўсходнія землі Вялікага княства (1534—1537).


479 гадоў таму на Берасцейскім сойме Жыгімонт Казіміравіч перадаў уладу ў ВКЛ Жыгімонту Аўгусту (06.10.1544).


474 гадоў таму ў Нясвіжы нарадзіўся Мікалай Крыштуп Радзівіл (Сіротка). Дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Надворны літоўскі маршалак. З 1579 года Маршалак вялікі літоўскі. У Нясвіжы пабудаваў мураваны замак, езуіцкі і дамініканскі кляштары. У 1589 годзе заснаваў Нясвіжскую ардынацыю. Дамогся Магдэбургскага права і герба Нясвіжа. З 1590 года Троцкі ваявода (02.08.1549—28.02.1646).


464 гадоў таму Мсціслаўскі стараста Рыгор Багданавiч Валовiч у "Рэвiзii пушчаў і пераходаў звярыных у ВКЛ" зрабiў першае навуковае апiсанне Белавежскай пушчы (1559).


459 гадоў таму адбылася бітва на рацэ Уле (1564). Войскі ВКЛ пад камандаваннем Найвышэйшага гетмана Мікалая Радзівіла Рудога ўшчэнт разбілі маскоўскае войска (24 тыс. чал.), якім кіраваў П.Шуйскі. Загінула 9 тыс. чалавек. Захоплена 3 тыс. вазоў і артылерыя. Аддзелы ВКЛ прымусілі ўцякаць авангард маскоўскіх войскаў з-пад Оршы (26.01.1564).


469 гадоў таму нарадзіўся ў в.Рута Наваградскага ваяводства Язэп Вільямін Руцкі. Пісьменнік, палеміст, царкоўна-палемічны дзеяч, уніяцкі мітрапаліт. Пахаваны ў Віленскім Святатроіцкім кляштары (1554 — 05.02.1637).


444 гадоў таму войскі Сцяпана Батуры вызвалілі Полацк ад маскоўскай акупацыі (31. 08 1579).


Заснаваны Віленскі універсітэт (Езуіцкая акадэмія) (1579).


419 гадоў таму літоўскае войска пад камандаваннем найвышэйшага гетмана Яна Караля Хадкевіча перамагло шведскае войска Андрэя Ліндэрсона пад Белым Каменем (23.09.1604).


Паход Ілжэдзмітрыя на Маскву. (10.1604)


414 гадоў таму пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Масквой за вяртанне ў склад ВКЛ Смаленскай зямлі (1609—1618). Аблога Смаленска войскам ВКЛ (19 верасня 1609 г.).


394 гадоў таму заключана замірэнне паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Страта Рэччу Паспалітай Лівоніі і берагавой часткі Прусіі (26 верасня 1629 г.).


Нарадзіўся Сімяон Полацкі — Самойла Пятроўскі-Сітняновіч (1629 г.).


389 гадоў таму на ўсходніх землях ВКЛ завершана пятая вайна Масквы супраць Рэчы Паспалітай (1632—1634). У выніку Смаленск застаўся ў складзе Вялікага княства Лiтоўскага.


374 гадоў таму войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам перамагло пад Лоевам казацкае войска С.Крычэўскага.


369 гадоў таму пачалася вайна Масквы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) — 13-гадовая вайна, у якой загiнуў кожны другi жыхар ВКЛ.


Бітва пад Шкловам (12.08.1654).


Здача Смаленска (26.09.1654).


334 гадоў таму ў Варшаве пакараны смерцю філосаф-вальнадумец Казімір Лышчынскі родам з маёнтка Лышчыцы (Берасцейшчына).


294 гадоў таму нарадзіўся Яўхім Язэп Літавор Храптовіч (04.01.1729—04.03.1812). Грамадскі, палітычны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Міністр замежных спраў з 1791 г., канцлер ВКЛ з 1793 г. Паэт, філосаф, рэфарматар эканомікі, сацыёлаг, уладальнік найбуйнейшай бібліятэкі ў родавым маёнтку Шчорсы Наваградскага ваяводства.


279 гадоў таму было задушана сялянскае паўстанне ў Крычаўскім старостве (1744).


274 гадоў таму ў Нясвіжы нарадзіўся Мацей Радзівіл (10.11.1749—02.10.1800). Драматург, кампазітар. Аўтар лібрэта оперы "Агатка" (1784), "Войт Альбанскага сяла" (1786). Пісаў паланэзы, санаты, серэнады. З 1790 г. кашталян Віленскі. Удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстання пад кіраўніцтвам Андрэя Тадэвуша Касцюшкі.


239 гадоў таму ў маёнтку Шаўры Лідскага павета нарадзіўся Тэадор Нарбут (8.11.1784—3.10.1848). Беларускі гісторык і археолаг, этнограф, фалькларыст. Даследаваў гісторыю ВКЛ. Аўтар 9-томнага выдання "Гісторыя літоўскага народа" (1835—1841).


239 гадоў таму ў Радзiвiлаўскiм тэатры ў Нясвiжы адбылася прэм'ера оперы "Агатка" Яна Голанда. Дырыжорам быў Джаакiна Альберцiнi (кастрычнiк 1784 г.).


239 гадоў таму нарадзіўся Міхал Баброўскі (19.11.1784—3.10.1848). Беларускі славіст, арыенталіст. Доктар тэалогіі. Сябра археалагічнай акадэміі ў Рыме, Парыжскага і Лонданскага навуковых таварыстваў, адкрывальнiк iмя Ф.Скарыны.


229 гадоў таму пачалося нацыянальна-вызвольнае паўстанне пад кіраўніцтвам Андрэя Тадэвуша Касцюшкі. У ВКЛ паўстаннем кіраваў генерал Якуб Ясінскі. Бітва беларускіх касінераў з расійскай рэгулярнай арміяй пад Соламі ў Смаргонскім павеце (1794).


229 гадоў таму нарадзіўся Ян Баршчэўскі (1794?—12.03.1851). Беларускі пісьменнік, мысляр, выдавец. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.


219 гадоў таму нарадзіўся Вінцэнт Стафановіч. Беларускі музыка, дырыжор, педагог, папулярызатар музычнай культуры. З 1837 года кіраўнік Менскага гарадскога аркестра і музычнай школы. (16.08.1804 — ?).


219 гадоў таму нарадзіўся Міхал Глінка (01.06.1804—15.02.1857) у маёнтку Новаспаскае Смаленскай губерні. Расійскі кампазітар, заснавальнік рускай нацыянальнай класічнай музыкі. У многіх творах адлюстроўваў беларускую нацыянальную музыку, ствараў беларускі музычны вобраз. Беларускасць музыкі Глінкі — вынік глыбокіх музычных і фальклорных традыцый, якія засвоіў кампазітар у сябе на радзіме — на Смаленшчыне.


219 гадоў таму нарадзіўся Антон Эдвард Адынец у в.Гейстуны Ашмянскага павета (25.04.1804—15.01.1885). Паэт, выдавец.


219 гадоў таму ў Мінску нарадзіўся Язэп Азямблоўскі (1804?—27.08.1878). Беларускі мастак, аўтар літаграфіі "Славянскі нявольнік" ("Беларускі раб"). Твор атрымаў выдатную ацэнку А.Герцэна і А.Міцкевіча.


219 гадоў таму нарадзіўся Аляксандр Ходзька (3.08.1804—27.12.1891). Беларускі паэт, фалькларыст, славіст, прафесар універсітэта Калеж дэ Франс.


209 гадоў таму нарадзіўся Язэп Гашкевіч (1814—05.10.1872). Дыпламат, вучоны-мовазнаўца, даследнік Японіі, Кітая і Карэі. Першы расійскі консул у Японіі. Выдаў першы японска-расійскі слоўнік.


209 гадоў таму ў Лагойску нарадзіўся граф Яўстах Тышкевіч (06.04.1814—08.07.1873). Беларускі археолаг, гісторык, этнограф, краязнаўца, музеязнаўца. Разам з братам Канстанцінам заснавальнік беларускай навуковай археалогіі. Ганаровы сябра Пецярбургскай АН, сябра Дацкага таварыства аматараў старажытнасцяў, Стакгольмскай каралеўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва і старажытнасцяў, Лонданскага археалагічнага інстытута. Заснавальнік археалагічных музеяў у Лагойску і Вільні.


204 гадоў таму ў фальварку Убаль нарадзіўся кампазітар Станіслаў Манюшка (05.05.1819—04.06.1872). Заснавальнік беларускай нацыянальнай класічнай оперы. У Мінску ў 1852 годзе пастаўлена опера "Сялянка". Заснавальнiк польскай нацыянальнай оперы.


199 гадоў таму нарадзіўся Юльян Бакшанскі (1824 — 04.04.1863). Удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Загінуў у вёсцы Свечка, пахаваны ў в.Плябані Маладзечанскага павета.


189 гадоў таму ў маёнтку Дудзічы нарадзіўся Аляксандр Ельскі (16.06.1834—10.09.1916). Беларускі пісьменнік, гісторык, этнограф, краязнаўца, перакладчык, публіцыст. У 1864 годзе ў мястэчку Замосце заснаваў музей.


184 гадоў таму царкоўны сабор маскоўскай праваслаўнай царквы ў Полацку прыняў акт пра ліквідацыю грэка-каталіцкай царквы (уніі) у Беларусі. Пачалася гвалтоўная русіфікацыя духоўнага і культурнага жыцця ў Вялікім княстве Літоўскім (1839).


159 гадоў ад часу задушэння маскоўскiмi карнымi войскамi Вызвольнага паўстання ў Польшчы, Лiтве і Беларусi. Кiраўнiка паўстання К.Калiноўскага маскоўскiя ўлады пакаралi смерцю праз павешанне ў Вiльнi на Лукiшскай плошчы. (22.03.1864).


144 гадоў таму нарадзіўся Пётра Крачэўскі (07.08.1879—08.03.1928). Беларускі палітычны дзеяч, удзельнік І Усебеларускага з'езда 1917 г. Ад 13.12.1919 старшыня Рады БНР. Паэт, гісторык.


140 гадоў з дня калі на Браслаўшчыне нарадзіўся генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі военачальнік, камандзір Асобнага атраду войскаў БНР у Балтыі, адзін з кіраўнікоў збройнай антысавецкай барацьбы на Беларусі ў 1919-1920 гг. (1883).


139 гадоў таму пачаў выходзіць часопіс "Гоман", орган беларускай фракцыі "Народнай волі" (1884).


139 гадоў таму нарадзіўся Антон Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, ідэолаг беларускага Адраджэння (1884—1946?).


119 гадоў таму нарадзілася Ларыса Александроўская, выбітная беларуская спявачка (02.02.1904—25.05.1980).


119 гадоў таму нарадзіўся Адам Русак, беларускі паэт і музыка. Аўтар тэкстаў больш як 300 беларускіх песень (11.05.1904—21.03.1987).


109 гадоў ад пачатку Першай сусветнай вайны (1.08.1914).


105 год таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. 25 сакавіка — Дзень Волі (25.03.1918).


99 гадоў таму нарадзіўся вялікі беларускі пісьменнік Васіль Быкаў (19.06.1924 — 22.06.2003). 2009 год аб'яўляецца годам Васіля Быкава.


94 гадоў ад часу нараджэння Анатоля Грыцкевіча, доктара гістарычных навук, прафесара (31.01.1929).


94 гадоў ад часу нараджэння Леаніда Лыча, доктара гістарычных навук. (08.02.1929).


94 гадоў таму нарадзіўся Арлен Кашкурэвіч (15.09.1929). Народны мастак Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі.


94 гадоў таму нарадзіўся Марат Казей (10.10.1929; в.Станькава Койданаўскага раёна), беларускі партызан-герой. 11.05.1944 пасля разведкі трапіў у засаду, гранатай узарваў сябе і забіў некалькі гітлераўцаў.


89 гадоў ад часу нараджэння Уладзіміра Конана, літаратуразнаўцы, філосафа, гісторыка, доктара філасофскіх навук (23.04.1934).


84 гадоў таму ў в.Старыя Васілішкі Наваградскага павета нарадзіўся Чэслаў Неман (Выдрыцкі). Вялікі польскі пясняр беларускага паходжання. (16.02.1939—17.01.2004).


84 гадоў таму 30 лістапада 1939 года Савецкі ўрад развязаў захопніцкую вайну супраць Фінляндыі. У гэтай вайне тысячы беларусаў вымушаны былі ваяваць і гінуць за чужыя інтарэсы. Вайна была "пераможна" скончана 12.03.1940 г. Савецкая мяжа была адсунута ў глыб Фінляндыі на 150 км.


84 гадоў таму пачалася Другая сусветная вайна (01.09.1939).


79 гадоў таму была створаная Беларуская краёвая абарона (БКА) (23.02.1944).


79 гадоў таму нарадзіўся Зянон Пазьняк, грамадскі, палітычны, культурны дзеяч Беларусі, паэт, публіцыст, гісторык, мастацтвазнаўца (24.04.1944).


32 гадоў таму Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў назву нашай краіны "Рэспубліка Беларусь". У якасці дзяржаўнага герба быў зацверджаны старажытны беларускі герб "Пагоня", а ў якасці дзяржаўнага сцяга — бел-чырвона-белы гістарычны сцяг (19.09.1991).


Мікола Купава "Народная Воля"