О пытках в Беларуси
Контакт с милицией и избиение: как избежать насилия

«На колени, быстро!» Почему унижающее обращение приравнено к пыткам

Арсенал борьбы с заключенными: ШИЗО, ПКТ, осуждение по 411 статье

Подозрение в совершении преступления – не повод для жестокости

Чем провинился перед милиционерами блогер Сергей Петрухин?

«А зачем вы ходили на новогоднюю ёлку, головы нет на плечах?»

«Было очень страшно. Я понимала, что единственный способ – убедить их соблюдать законность»

«Удары наносили без разбору – и дубинками, и берцами»

Михаил Жемчужный: "Что бы со мной ни происходило, я вешаться не буду"

Они набросились на сына как сорвавшиеся с цепи псы

Ноў-хаў сталічнай міліцыі: затрыманых скавалі ў адзін ланцуг кайданкамі

На просьбу вызвать врача слышал только одно: «Да не сдохнешь ты…»

“Если ты, сука, не подпишешь признание, возможно, твоя дочь умрет”

Ругань и крики продолжались: "Руки по швам! Кто из вас поджигатель?"

Перед судом милиционер предупредил: «Скажешь – живого закопаем»

Нязвыкла сядзець ва ўсіх на відавоку на кукішках і пыжыцца ў дзірку

Я раней думаў, што наша міліцыя служыць народу...

Праблема схадзіць па-вялікаму на вачах сакамернікаў з часам мінае

Пакуль міліцыянты “момлікі” і “ігнацюкі” будуць знішчаць відэадоказы і зьбіваць грамадзян, нічога добрага ў Беларусі не будзе

Каб міліцэйскае свавольства асвятлялі дзяржаўныя СМІ, я б здымаў што-небудзь іншае

Блогера хочуць запалохаць?

Сялянін ўпаў сам і зламаў сабе нагу

Ён пагражаў пасадзіць мяне ў ізалятар

Свае здзекі з грамадзян міліцыя называе “размовамі”,блогерам ізноў выдалі позвы ў Ленінскі РАЎС

Праціўніка будовы завода АКБ “хуткая” забрала з ІЧУ у шпіталь

“И гвозди ему в руки, что б чего не сотворил...” (Уладзімір Высоцкі)

Людзі ў чорным заштурхнулі блогера ў бус і звезлі

У брэсцкай міліцыі вялікія праблемы - неабходна заняцца кадравымі пытаннямі

„Страла” пакуражылась над вяскоўцам

“Месца гуляць у “мандавошку” хапала, а вось дыхаць было цяжка” Вязень камары №9 на волі

Праваахоўныя органы штучна ствараюць сітуацыі, каб падводзіць грамадзкіх актывістаў пад адміністратыўную адказнасць

Позвы каб не з'яўлялісь на плошчы

Блогер вырваўся з кіпцюроў Ленінскага РАЎС г. Брэста

Міліцыянт ударыў хлопца другі раз i я дастаў тэлефон...

Нашы Блогі
Памятныя даты
Нашы Выданні
Архіў навінаў
Архіў навінаў
Каляндар
Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНдз
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Праваабарончыя сайты
Витебск

Гародня

Гомель

Могилёв

Наш канал

Апісанне месцаў абмежавання волі/зняволення
Як падрыхтавацца да адмін суду?
Пашукаць нешта яшчэ
Правы на допытах (крыміналка)
Адмін затрыманне
Пра катаванні і жорсткае абыходжанне
https://t.me/viasna_brest/824

https://www.youtube.com/watch?v=eF073XgOLQw

https://www.youtube.com/watch?v=jfNghjxl7HY

Мяне жорстка затрымалі, запалохвалі, пагражалі. Што рабіць?

Да мяне ўжываліся катаванні. Як гэта зафіксаваць?

СОП

❓Ці могуць міліцыянты прыйсці да Вас дадому "правесці прафілактычную размову"? А прыйсьці і шукаць (бчб) - сімволіку?

Класнае відэа пра правы чалавека

Навучанне па назіранні за судамі
Заявы
 Патрабуем неадкладнага вызвалення арыштаваных сябраў ПЦ “Вясна” і спынення іх пераследу ў сувязі з праваабарончай дзейнасцю

 За ўвядзеньне карантыну ў школах і арганізацыю працэсу дыстанцыйнага навучаньня да канца навучальнага года.

 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека.

 Представительницы инициативной группы против завода АКБ под Брестом обратились к руководителям вертикали власти.

Service description

Service description

Збор паштовак - "Берасцейцы - дзеячы БНР

Пётр Крэчэўскі 07.08.1879 - 08.03.1928

Месцам яго нараджэньня сёньня называюць в. Дубна (цяпер у Мастоўскім р-не Гарадзенскай вобл.). Аднак, гаворачы пра паходжаньне Пятра Крэчэўскага (Крачэўскага), заўсёды адзначалася, што ён быў сынам вясковага дзяка Антона Крэчэўскага аднаго з праваслаўных прыходаў у Кобрыньскім павеце Гарадзенскай губерніі.

Атрымаў пачатковую адуканыю ў Верхалескай школе Кобрыньскага павету, вучыўся ў Жыровіцкай духоўнай вучэльні. Затым Пятро Крэчэўскі паступіў у Літоўскую духоўную семінарыю ў Вільні. Скончыў яе ў 1902 г.

3 1902 г настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах. 3 1909 г. працаваў у Віленскім дзяржаўным банку. З пачаткам 1-й Сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў 1914 г. у царскую армію, дзе служыў вайсковым урадоўцам. Лютаўская рэвапюцыя 1917 г. застала яго на гэтай пасадзе ў Барысаве. У гэты ж час ён далучыўся да Беларускай сацыялістычнай грамады.

У 1917 г. Крэчэўскі быў старшынём Барысаўскага савету салдацкіх і рабочых дэпутатаў. У сьнежні 1917 г. стаў дэлегатам 1-га Ўсебеларускага зьезду ў Менску, на якім быў абраны сябрам Рады Усебеларускага зьезду і Выканкаму. Удзельнічаў у абвяшчэнын Беларускай Народнай Рэспублікі. З 19 лютага 1918 г. ен у складзе першага беларускага ўраду (Народнага Сакратарыяту) выконваў абавязкі дзяржаўнага кантралёра. Ва ўрадзе БНР Пётра Крэчэўскі зьяўляўся таксама народным сакратаром фінансаў, народным сакратаром гандлю і прамысловасьці, узначальваў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату. Крэчэўскі - адзін са стваральнікаў і лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў.

Ад 14 траўня 1918 г. Пётр Крэчэўскі - сакратар Рады БНР. 15-16 сьнежня 1918 г. ён арганізаваў правядзеньне ў Горадні Гарадзенскага беларускага павятовага зьезду. Разам з В. Захаркам 30 сьнежня 1918 г. спрабаваў дамовіцца з камандаваньнем нямецкай 10-й арміі аб перадачы зброі для беларускай міліцыі на Гарадзеншчыне. У ліпені 1919 г. на чале Надзвычайнага прадстаўніцтва БНР П. Крэчэўскі прыбыў у Коўна, вёў там перамовы з прадстаўнікамі ўраду Летувы, падчас якіх дамагаўся афіцыйнага прызнаньня летувіскім урадам незалежнасьці БНР у яе этнаграфічных межах. Ад 13 сьнежня 1919 г. і да сваёй сьмерці ў 1928 г. Пётра Крэчэўскі зьяўляўся Старшынём Народнан Рады БНР (з 1921 г. - зноў Рада БНР)

Спаўняючы функцыі кіраўніка ўраду БНР, з 1920 г. вымушаны быў эміграваць. Жыў у Коўна, Берліне, Рызе, зноў у Коўна, а з 1923 г. перабраўся ў Прагу (Чэхія), дзе жыў да канца жыцьця. На эміграцыі (у Празе) Крэчэўскі стварыў прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпламатычную дзейнасьць, наладзіў інфармаваньне заходнееўрапейскіх краінаў пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі. 26-30 верасьня 1921 г. склікаў 1 -ую Нацыянальна-палітычную нараду беларускіх арганізацыяў з акупаванай Бацькаўшчыны і з-за мяжы, якая асудзіла змову ў Рызе і пацьвердзіла ідэалы незалежнасьці Беларусі. Таксама ён дамогся ад ураду Чэхаславаччыны стыпендыяў для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі архіў у Празе. У сьнежні 1921 г. як прадстаўнік Беларусі П. Крэчэўскі ўваходзіў у склад Рады Саюза народаў Усходняй Еўропы, а ў кастрычніку 1926 г. актыўна ўдзельнічаў у заснаваньні ў Празе міжнароднага аб'яднаньня - Сацыялістычнай Лігі Новага Ўсходу Еўропы.

П. Крэчэўскі прынцыпова супрацьстаяў дзеяньням, скіраваным на ліквідацыю ўраду БНР. Прэзідыюм Рады БНР на чале з Пятром Крэчэўскім не прызнаў пастановы 2-й Усебеларускай канферэнцыі 1925 г. аб прызнаньні Менску адзіным цэнтрам беларускага адраджэньня і дзяржаўнасьці. Крытычна ставіўся да палітыкі беларусізацыі ў БССР, адзначаў яе непаслядоўнасьць, адмовіўся ад вяртаньня ў БССР. Перад сьмерцю свае паўнамоцтвы Старшыні Рады БН.Р і архіў БНР ён перадаў Васілю Захарку.

Пётр Крэчэўскі вядомы ня толькі як выдатны беларускі палітычны дзеяч, але і як гісторык, драматург публіцыст. Ён аўтар вершаваных драмаў "Рагнеда" і "Здрада" (1923), вершаў, перакладаў з чэскай і ўкраінскай моў. Быў рэдактарам зборніка па псторыі, культуры й эканоміцы Беларусі “Замежная Беларусь” падрыхтаваў для яго шэраг артыкулаў, прысьвечаных паорыі Беларусі і яе грамадзка-палітычнаму разьвіцьцю ў XX ст. (выдадзены ў Празе ў 1926 г.).

Жыў у Празе вельмі бедна і памёр 8 сакавіка 1928 г., пражыўшы 49 гадоў Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе

Станіслаў Булак-Балаховіч (10.02.1883 - 10.05.1940)

Станіслаў Балаховіч абараняў сялянаў, за што яго пачалі называць "Бацькам". Перад вайной належыў да партыі расейскіх сацыял-рэвалюцыянераў. У арміі Юдзеніча ен даслужыўся да чыну генерал-маёра і адзначыўся пры ўзяцьці Пскова. 14.11.1919 г. Балаховіч падаў ва ўрад БНР заяву аб беларускім грамадзянстве і просьбу прыняць яго на беларускую службу разам з яго Асобым атрадам. 26.02.1920 г. атрад Балаховіча быў прыняты пад польскае камандаваньне і 5 сакавіка быў накіравны ў Берасьце дзеля. У Берасьці Асобы атрад ген. С. Булак-Балаховіча (каля 700 чалавек) разьмяшчаўся ў "чырвоных казармах" непадалёку ад форту Бэрг. Падчас польска-бальшавіцкай вайны 16.08.1920 г. балахоўцы разьбілі армію Будзённага і спынілі бальшавіцкі наступ. 17.08-07.09.1920 г. група Балаховіча знаходзілася ва Ўладаве, дзе пасьпяхова трымала абарону ад бальшавікоў, а потым і перайшла ў наступ. Рэйд ген. Балаховіча па Палесьсю быў настолькі пасьпяховы, што 16.09.1920 г. яго аддзелы дзейнічалі ўжо ў раёне Пінску. Аперацыя па захопу самога Пінску 27.09.1920 г. сталася адной з самых удалых вайсковых аперацыяў ген. Балаховіча за час ваенных дзеяньняў.
Далей

Аляксандр Цьвікевіч (22.04.1888 - 30.12.1937)

Нарадзіўся ў Берасці ў сям'і чыгуначнага фэльчара. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэту. З 1912 г. працаваў прысяжным павераным у Берасьці і Пружане. Працаваў з 1916 г. у Камітэце помачы ахвярам вайны. У 1917 г. адзін з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады. Удзельнік 1-га Ўсебеларускага Зьезду ў сьнежні 1917 г. У 1918 г. быў на мірных перамовах у Берасьці дарадцам дэлегацыі УНР. Ад 25 сакавіка 1918 г. займаў пасады ва ўрадзе БНР. З вясны 1919 г. узначальваў Надзвычайную дыпламатычную місію БНР у Берліне. Быў міністрам юстыцыі і міністрам замежных спраў БНР, а з 1923 г. узначальваў урад БНР. Жыў у Коўне і Празе. У 1922 г. бараніў інтарэсы Беларусі на Генуэзскай канферэнцыі. У канцы 1925 г. А. Цьвікевіч склаў паўнамоцтвы прэм'ер-міністра БНР і прыехаў у Менск. Працаваў у Наркамаце фінансаў, а з 1926 г. - вучоным сакратаром Інбелкульту (пазьней -Беларуская Акадэмія навук). 14 ліпеня 1930 г. А. Цьвікевіч арыштаваны па справе "Саюзу вызваленьня Беларусі" і сасланы разам з сям'ёй на 5 гадоў у Сібір (жыў у Пярмі, Ішыме, Сарапуле). 17 сьнежня 1937 г. быў паўторна арыштаваны і 30 сьнежня 1937 г. расстраляны.
Далей

Іван Цьвікевіч (?.11.1891 - 01.08.1931)

Нарадзіўся ў Берасьці. Як і брат, вучыўся ў мужчынскаіі гімнаэіі ў Берасьці. У 1914 г. скончыў медычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэту. У 1917-1921 гг. ў Чырвонай Арміі служыў дывізіённым лекарам. У 1921 - 1923 гг. працаваў у Берліне ў савецкім пасольстве. У 1924 у Менску быў членам калегіі Наркамату аховы здароўя БССР, працаваў загадчыкам аддзелу ў Белдзяржвыдавецтве. У 1923 годзе падрыхтаваў першы беларускамоўны падручнік у галіне медычных ведаў - "Фізыолегія і анатомія чалавека". 3 1924 г. узначальваў Медычную калегію Інбелкульту (з 1928 г. - у складзе Інстытуту навуковай мовы Беларускай Акадэміі навук) і Тэрміналагічную камісію. Пад яго кіраўніцтвам выдадзена ў 1926-1929 гг. “Nomina Anatomica Alborutenica - Анатамічныя назвы". Іван Цьвікевіч - аўтар гістарычнага нарысу "Канстантын Каліноўскі" у 1922 г. Доктар Іван Цьвікевіч быў арыштаваны 18.07.1930 г. па справе "Саюзу вызваленьня Беларусі". Асуджаны 10.04.1931 г. на 5 гадоў лагераў. Пакараньне адбываў у Нарыме, зьяўляўся начальнікам санчасьці Нарымлага. Затым пасяліўся ў г. Усьць-Канск, дзе працаваў лекарам. Паўторна арыштаваны 05.03.1938 г. і 01. 08.1938 г. прыгавораны да расстрэлу.
Далей

Адам Трыпус (? - 16.09.1965)

Паходзіць з Вялікай Бераставіцы на Гарадзеншчыне. У часы змаганьня за незалежнасьць у 1920-ыя гады зьяўляўся павятовым камендантам Гарадзенскага павету і сябрам Гарадзенскага акруговага штабу антыпольскага партызанскага руху, арганізаванага ўрадам БНР В. Ластоўскага. У 1920-21 гг. - настаўнік Віленскага беларускага прытулку. На пачатку 1921 г. арыштоўваўся польскімі ўладамі. 3 1921 г. працаваў настаўнікам Гарадзенскай беларускай гімназіі, а таксама быў адным з кіраўнікоў беларускага прытулку для дзяцей у Горадні. Вылучаўся ад блоку нацыянальных меншасьцяў, у які ўваходзілі беларусы, на выбарах у польскі сейм па акрузе ў Беластоку. У 1923 годзе абвінавачваўся польскімі ўладамі ў антыдзяржаўнай дзейнасьці і праходзіў у судовым працэсе ў Беластоку па "справе 45-ці" (супраць беларускіх актывістаў). З другой паловы 1920-х гг. жыў у Берасьці, працаваў настаўнікам у в. Ратайчыцы. Пасьля вайны працаваў у Берасьцейскім раенным аддзеле адукацыі і ў педагагічным інстытуце. Трагічна загінуў у выніку зьбіцьця невядомымі пры нявысьветленых абставінах. Пахаваны на Трышынскіх могілках у Берасьці.
Далей

Раман Скірмунт (25.04.1868 - 07.10.1939)

Нарадзіўся ў м. Парэчча Пінскага павету. Грамадзкую дзейнасьць Раман Скірмунт распачаў з пасады старшыні Таварыства па распрацоўцы сельскагаспадарчых і эканамічных патрэбаў Палесься. Быў адным з распрацоўшчыкаў праграмы Краёвай партыі Літвы і Беларусі. У 1906 г. абраны дэпутатам 1-й Дзяржаўнай думы Расеі ад Менскай губерні, а ў кастрычніку 1910 г. - членам Дзяржаўнай Рады. У жніўні 1914 г. Менскае земства выбрала Р. Скірмунта ва Ўсерасейскі земскі саюз дапамогі хворым і параненым воінам. 1917 г. ён абраны старшынём Менскага аддзелу Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якая праз нейкі час стала часовым Беларускім камітэтам. 12.04.1918 г. Р. Скірмунт быў уведзены ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. З 14.05.1918 г. ўзначальваў Народны сакратарыят БНР. На пасадзе прэм'ер-міністра ён быў да канца ліпеня 1918 г. Як сябра Рады БНР працаваў у яе міжнароднай камісіі. Раман Скірмунт трагічна загінуў 7 кастрычніка 1939 г. ва ўзросьце 72 гадоў: на загад савецкіх камісараў ён быў расстраляны разам з сваякамі ў лесе каля Парэчча.
Далей

Пётр Крэчэўскі (07.08.1879 - 08.03.1928)

Нарадзіўся ў в. Дубна у Мастоўскім р-не Гарадзенскай вобл. Атрымаў пачатковую адукацыю ў Верхалескай школе Кобрыньскага павету, вучыўся ў Жыровіцкай духоўнай вучэльні. Затым у Літоўскай духоўнай семінарыт ў Вільні і скончыў яе ў 1902 г. Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах. З пачаткам 1-й Сусьветнай вайны быў мабілізаваны і служыў вайсковым урадоўцам. У 1917 г. быў старшынём Барысаўскага савету салдацкіх і рабочых дэпутатаў. У сьнежні 1917 г. дэлегат 1-га Ўсебеларускага зьезду. Удзельнічаў у абвяшчэнын БНР. З 19.02.1918 г. ен у складзе першага беларускага ўраду быў дзяржаўным кантралёрам. Крэчэўскі - адзін з лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. Ад 14.05.1918 г. Пётр Крэчэўскі - сакратар Рады БНР. 15-16.12.1918 г. ён арганізаваў правядзеньне ў Горадні Гарадзенскага беларускага павятовага зьезду. 30.12.1918 г. спрабаваў дамовіцца з камандаваньнем нямецкай арміі аб перадачы зброі для беларускай міліцыі. Ад 13.12.1919 г. і да сваёй сьмерці ў 1928 г. зьяўляўся Старшынём Народнан Рады БНР З 1920 г. быў у эміграцыі і жыў у Коўна, Берліне, Рызе, а з 1923 г. ў Празе, дзе жыў да канца жыцьця.
Далей

Усевалад Ігнатоўскі (19.04.1881 - 04.02.1931)

Нарадзіўся ў в. Такары Берасьцейскага павету. Скончыў Віленскую духоўную вучэльню, паступіў у Літоўскую духоўную семінарыю, але быў включаны з яе за ўдзел у выступленьнях супраць уладаў. У 1902 г. паступіў у Імператарскі гісторыка-філалагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу. У 1905 г. перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт Юр'еўскага (цяпер Тартускага) універсітэту, які скончыў у 1911 г. 3 ліпеня 1914 г. ў Менску ў настаўніцкім інстьпуце працаваў выкладчыкам псторыі і эканамічнай геаграфіі. Прымаў удзел у стварэньні Беларускай партыі эсэраў, увайшоў у склад ЦК БПС-Р. Восеньню 1920 г. адмовіўся ўваходэіць у савецкую дэлегацыю на Рыжскія мірныя перамовы. Быў членам ураду - наркамам земляробства, затым наркамам асьветы. Ён быў прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, намесьнікам рэктара БДУ і членам Прэзідыюму ЦВК БССР (1922-1930). Са студзеня 1929 г. - акадэмік і першы прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук, першы дырэктар інстьгтуту гісторыі. Быў абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызме. Пасьля чарговага допыту ў ОГПУ застрэліўся ранкам 04.02.1931 г. Пахаваны ў Менску на Вайсковых могілках.
Далей

Іван Серада (13.05.1879 - 19.11.1943)

Нарадзіўся ў вёсцы Задзьвея ў Баранавіцкім р-не. Вучыўся ў Варшаўскім ветэрынарным інстытуце, які скончыў у 1903 г. У 1907-1911 гг. працаваў ветэрынарам у Менскай губерні. З 1914 г. публікаваўся ў беларускім часопісе "Саха". З пачаткам 1-й Сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў царскую армію. На 1-ым Усебеларускім зьезьдзе ў сьнежні 1917 г. быў абраны старшынём прэзідыюму. Створаная на ім Рада абрала І. Сераду 21.12.1917 г. у склад Выканаўчага камітэту Ўсебеларускага зьезду. 3 19 сакавіка да 14 траўня 1918 г. Іван Серада - Старшыня Рады БНР, Старшыня Народнага Сакратарыяту і народны сакратар замежных спраў. З сьнежня 1919 г. - Старшыня Найвышэйшай Рады БНР. У 1923-1924 гг. 3 1925 г. да 1929 г. дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горы-Горках, а з 1927 г. навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі. Арыштаваны ОГПУ БССР 4 ліпеня 1930 г. Згодна з пастановай Калегіі ОГПУ СССР сасланы 10.04.1931 г. на 5 гадоў у Яраслаўль (Расея). 27.12.1941 г. паўторна асуджаны на дзесяць гадоў. Быў датэрмінова вызвалены з Краслагу 19 лістапада 1943 г. Далейшы лёс невядомы.
Далей

Антон Сокал-Кутылоўскі (07.02.1892 - 07.03.1983)

Нарадзіўся на хутары Перавалока-Дарагішча Чучавіцкай воласьці Лунінецкага павету. У 1910 г скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю, працаваў у школах на Віленшчыне. З 1913 па 1915 год у Петраградзе вучыўся на політэхнічных курсах на "тэхніка сельскага вогнестойкага будаўніцтва”, а ў 1914 г. скончыў геаграфічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэту. У 1-ю Сусьветную вайну служыў спачатку шарагоўцам. Затым унтэр-афіцэрам, прапаршчыкам, капітанам. У пачатку 1918 г. выехаў у армію Дзянікіна. З ліпеня 1919 г. ваяваў супраць бальшавікоў у арміі Юдзеніча. 24 чэрвеня 1921 г. быў высьвячаны на праваслаўнага сьвятара. Служыў у царкве ў в. Вострава каля Слоніма. Выступаў за ўвядзеньне беларускай мовы ў жыцьцё Праваслаўнай Царквы. 19 чэрвеня 1941 г. быў арыштаваны органамі НКВД. З камеры сьмяротнікаў ўратаваўся 23.06.1941 г., калі будынак НКВД загарэўся пасьля нямецкага абстрэлу. З кастрычніка 1941-га быў у Ганцавічах школьным інсьпектарам. 06.09.1945 г быў арыштаваны контрразведкай "Сьмерш". Ваенны трыбунал 20.04.1948 г. асудзіў яго на 25 гадоў турмы. Вызваліўшыся па амністыі ў 1957-м, жыў у стрыечнай сястры ў Ганцавічах, пазьней выехаў у Польшчу, Памер 7 сакавіка 1983 г. у Шчэціне.
Далей

Лукаш Дзекуць-Малей (01.10.1888 - 20.01.1955)

Нарадзіўся ў Слоніме. Скончыў у 1906 г. настаўніцкую семінарыю. У 1910 г. прыняў хрост у баптыстаў. З 1913 г. два гады студыяваў на біблійных курсах у Пецярбургу. У канцы 1918 г., пад канец нямецкай акупацыі павятовы камісар раёну Крынкі-Лунна. У 1919 г. скончыў 1-ыя беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. Быў кіраўніком дзіцячага прытулку ў Горадні і Беларускай агульнай школы. З 919 г. узначальваў Гарадзенскую цэнтральную беларускую настаўніцкую раду. У 1920 г. - адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэту. У 1920 г. камісар сацыяльнага забесьпячэньня Гарадзенскага рэўкама. З пачатку 1920-ых гадоў жыў у Берасьці, стварыў тут першую баптысцкую грамаду і пабудаваў першы малітоўны дом. У 1920 г. выступіў з ініцыятываіі перакладу на сучасную беларускую мову Бібліі. 3 прыходам Саветаў зазнаў перасьлед з боку новай улады. Быў арыштаваны 19.06.1941 г., знаходзіўся ў турме ў крэпасьці ў камеры сьмяротнікаў а жонка і трое дзяцей былі сасланыя ў Сібір. Ад сьмерці яго выратаваў толькі пачатак вайны. Пасьля яе заканчэньня быў вымушаны эміграваць у Польшчу. Служыў баптысцкім прасьвітарам у Гданьску. Памёр у 1955 г і пахаваны на гарнізонных могілках у цэнтры Гданьска.
Далей