21.07.2017 Грамадства
Вынік апытання шакуючы – толькі адзінкі вераць у сумленнасць супрацоўнікаў міліцыі
Драматычныя падзеі разгортваюцца ў Пружанах з Аляксеем Чарніцкім і Алегам Хмялеўскім. У хлопцаў былі праведзены ператрусы – старшы оперупаўнаважаны Сяргей Блізнянскі шукаў наркотыкі і, здаецца, знайшоў. Зараз маладзёны сядзяць за кратамі – Аляксей чакае вынікі экспертызы, а бацькі Алега паведамілі, што іх сын пайшоў за вынікамі экспертызы і не вярнуўся, яго затрымалі на 3 сутак.
У сацсетках «УК» і «Аднакласнікі» я правёў сацыялагічнае апытанне «Ці могуць міліцыянты падкінуць наркотыкі?». Варыянты адказаў «Так» або «Не».
619 чалавек прагаласавала "ў кантакце" і 1559 "у аднакласніках". Вынік шакавальны, але, напэўна, заканамерны.
З тым, што супрацоўнік міліцыі можа падкінуць наркотыкі пагадзіліся 581 чалавек з «УК» (93, 9%) і 1 510 (96,8%) з «Аднакласнікаў».
Вераць у сумленнасць супрацоўнікаў 38 чалавек з "УК" (6,1%) і адпаведна 49 (3,2%) з «Аднакласнікаў»
Зараз аб'яднаем лічбы.
Усяго прагаласавала 2178 -100%
«Так» – 2096 – 96, 2%
«Не» – 87 – 3,8%
Галасавалі ў асноўным беларускі сектар соцсетак. Аналізу я не рабіў, толькі лічбы.
Выкажыце свае мяркаванні ў апытанні на «аднакласніках»
Так выглядае апытанка ва «ЎК»
Відэа па тэме: