03.11.2017 Грамадства
Пераслед кобрынскіх ўдзельнікаў акцыі апазыцыі ў Менску
2 лістапала ў суд Кобрынскага раёна была перададзена справа Сяргея Юр'евіча Фалейчыка. Напярэдадні, 1 лістапада ў вечары маёр Аляксандар Сяргеявіч Салдаеў склаў на Фалейчыка пратакол.
Справа тычыцца падзеяў, якія мелі месца ў Менску 21 кастрычніка. У гэты дзень падчас акцыі апазыцыі Сяргей Фалейчык даў інтэрв'ю незалежным СМІ. Гэта і стала падставай дзеля ўзбуджэння адміністратыўнай справы паводле арт. 23.34 КаАП "удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве".
Намеснік старшыні суда Кобрынскага раёна Пётр Цімашэнка адклаў разгляд справы на 9 лістапада 2017 года.