26.04.2018 Грамадства
Бярозаўскі блогер безпаспяхова абскардзіў рашэнне раённага суда
26 красавіка 2018 у абласным судзе Брэста вядомы блогер «Народнага рэпарцёра» Аляксандр Кабанаў абскардзіў рашэнне старшыні раённага суда горада Бярозы Вадзіма Мазоля, які ў канцы сакавіка ўзнагародзіў блогера штрафам у 980 па ч. 3 арт. 23. 34 КААП.
Суддзя Руслана Сянько, сакратар суда і блогер Аляксандр Кабанаў.
Аляксандра Кабанава абурыла гэтае рашэнне, бо закон аб масавых мерапрыемствах ён не парушаў: 18 сакавіка блогер вёў прамы эфір з пл. Леніна, дзе брэстаўчане кармілі галубоў і спявалі песню «Жыць» супраць акумулятарнага завода “iPower”. Аднак судзьдзя Вадзім Мазоль палічыў інакш і вырашыў закінуць у кішэню дзяржавы 40 базавых кошт блогера.
Працэс вяла знакамітая суддзя абласнога суда таварыш Руслана Сянько, якой
Кабанаў даў Сянько, як заўсёды беспаспяховы адвод.
Руслана Сянько не замарочвалася і за сем хвілін бескампраміснага судовага разбіральніцтва, даследвала матэрыялы справы, выслухала тлумачэнні Кабанава, вывучыла довады скаргі і пастанавіла: «Пастанову суддзі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ад 29 сакавіка 2018 г. у дачыненні да Кабанава А. А. пакінуць без зменаў, а яго скаргу без задавальнення»
Блогер Аляксандр Кабанов.
Сяргей Пятрухін
“Народны рэпарцёр”