10.10.2018 Грамадства
У дзяржавы на сёння дастаткова сродкаў, каб увесці пажыццевае пазбаўленне волі
(фотарэпартаж)
З нагоды міжнароднага Дня супраць смяротнага пакарання берасцейскія праваабаронцы правялі кампанію інфармавання грамадства раздачай спэцвыпуску газэты "Народная воля".
З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. На гэты раз праваабаронцы і прыхільнікі адмены смяротнага пакарання мелі намер прыцягнуць увагу грамадства да ўмоў утрымання зняволенных у камерах смяротнікаў.
Так з’явілася рашэнне правесці раздачу друкаванага выдання “Народнай Волі”, прысвечанага смяротнаму пакаранню. Раздача праводзілася ў ваколіцах Калхознага рынку, было раздадзена каля 500 экземпляраў.
Людзі па рознаму ставілісь да праблемы, але з большага калі не супраць, дык вельмі разважліва.
Мяркаванне аднаго з берасцейскіх адвакатаў:
“Усведамленне, таго, што смяротнае пакаранне трэба адмяняць прыйшло да мяне з часам, у маладосці, я лічыў гэта натуральным.
У дзяржавы на сёння дастаткова сродкаў, каб увесці пажыццевае пазбаўленне волі. Я за тое, каб яно было двух гатункаў “пажыццёвае” і “пажыццёвае з заменай на доўгатэрміновае зняволенне”.
Я часта бываю на пасяджэннях дзе выносяцца смяротныя прысуды. Нават дасведчаныя суддзі з дваццацігадовым стажам, пры абвяшчэнні смяротнага прысуду задыхаюцца ад усведамлення таго, што адбываецца, глядзяць у падлогу і губляюцца як дзеці, таму як для іх гэта яшчэ большы стрэс, чым для асуджанага...
Практыка паказвае, што суворасць прысуду не ўплывае на статыстыку па злачыннасці...”