30.12.2018 Грамадства
У Берасці Дзеда Мароза адвезлі на алкагольнае тэставанне
30 снежня незадоўга да пачатку праціўнікаў будовы завода АКБ быў затрыманы грамадзкі актывіст Віталь Казак, які ў касцюме Дзеда Мароза меўся аздобіць акцыю па кармленні галубоў.
Фота Алесь Абляк
Аўтамабіль Віталя Казака быў спынены супрацоўнікасмі ДПС, якія выказалі падозру ў ягоных паводзінах і ў дабраахвотна-прымусовым парадку адвезлі на алкагольнае тэставанне.
Затрыманне Дзеда Мароза балюча ўдарыла па галубах, наляканыя яны абселі дах аблвыканкама і гурбой назіралі за падзеямі на плошчы. Кармленне галубоў адбылося прыйшло больш за 170 чалавек. Было аб чым пагаварыць і з кім сустрэцца.

Фота Алесь Абляк
Людзі выказвалі абурэнне фактам, які агучыў Дзем’ян Лепясевіч, што абсталяванне якое завозіцца на завод можа праізвесці не 2 мільёны, а шэсць мільёнаў акумулятараў у год, што цягне за сабой яшчэ большыя рызыкі і яшчэ большыя пагрозы для здароў’я людзей і акаляючага асяроддзя.

Фота Алесь Абляк
А 14-30 надышла добрая навіна. Экспертыза не выявіла ў Віталя Казака прыкмет прыёма алкаголя і міліцыя павезла яго назад, туды дзе забралі, да ягонага аўтамабіля.
“Гэта ўсё Генадзій Іванавіч Іванчын, начальнік аддзела ідэалогіі гарвыканкама, я да яго звяртаўся, што прыду ў нядзелю на плошчу. Ён жадаў перад мерапрыемствам гэта абмяркаваць. На табе! Сустрэлі... Але гэта не канец, я яшчэ выйду...” - выказаў абурэнне грамадзкі актывіст пасля вызвалення.