18.10.2018 Грамадства
Суд над чарговым удзелнікам нядзельнай акцыі супраць завода АКБ перанесены
18 кастрычніка ў суд над Раманам Кісляком прыйшлі сведкі-міліцыянты, адзін з якіх агульнавядомы Ружанскі (хавае твар, але ягоны начальнік у цывілным - не)...
Неўзабаве сакратар суда абвесціла, што прыцягваемый да адказнасці Раман Кісляк знаходзіцца за мяжой, а таму
суд над ім перанесены на 24 кастрычніка на 11 гадзін
Нагадаем, 14 кастрычніка, пасля акцыі супраць будовы завода свінцовых АКБ, на плошчы Леніна і іншых месцах горада супрацоўнікі міліцыі затрымалі 17 удзельнікаў мірнага сходуі. Пасля складання пратаколаў паводле арт 23.34 “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве” і ўзяцця тлумачэнняў, некаторых удзельнікаў акцыі адпусцілі, а 12 пакінулі начаваць у ізалятары да суда.
15 і 16 кастрычніка суд Ленінскага раёна г.Брэста пакараў восем удзельнікаў штрафамі, а тры (Мікола Статкевіч, Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў) атрымалі па 5 сутак арышту.