28.11.2018 Грамадства
Сустрэча не адбылася - прыходзце заўтра
28 лістапада група грамадзян прыйшла на прыём да намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алега Вялічкі.
Сустрэча не адбылася, маўляў, ідзе пасяджэнне аблвыканкама. Грамадзяне абураныя, а ім адказваюць - “Сустрэнемся іншым разам”.
Людміла Дзенісенка паказвае паперы: “Я прынесла лісты грамадзян, якія даверылі мне вырашэнне пытанняў...”
“У нас праблемы з аховай здароў' я, з мірнымі сходамі...”, - настойвае грамадзкі актывіст Віталь Казак.
Памочнік Алега Вялічкі Віктаровіч Яўген Сяргеевіч, намагаецца адказваць на пытанні, і прапануе перанесці сустрэчу на заўтра.
Адзін з прысутных пенсіянераў кажа: “Мне званіла жанчына ад вас. Калі жадаеце прыйсці на прыём? Мы вам пазвонім... Я скарджуся на вас! Абяцалі пазваніць у панядзелак і не пазванілі... Чаму?! Разбярыцесь!”
Па-за кабінетам Аляксандар Дзенісенка кажа: “Я прыйшоў па пытаннях аховы здароў’я. Сідзжу, чакаю. У іх парк ёсць, хай бы там лаўкі паствілі для тых каму доўга чакаць, а мне адказваюць - “Не паставім, бо там крукі сруць...””
Хадакі пакінулі пытанні ў пісмовым выглядзе ў кабінеце...
Сустрэча перанесеная на 29 лістапада, папярэдне на 9:30 гадзін. Калі нешта зменіцца, паведамяць дадаткова.
Праваабаронца Ўладзімір Вялічкін, які прысутнічаў на гэтай “сустрэчы”, лічыць: “Па Законе “Абмясцовым самакіраванні...” органы ўлады працуюць адкрыта, і ў той сама час супрацоўнікі міліцыі не прапускаюць мяне ў будынак выканкама, бо мяне “ў спісе няма”, выканкам засядае... Што яны там вырашаюць паціху ад грамадзтва? Дзе чарговую экалагічную “бомбу” падкінуць, кшталту завода АКБ? Адразу кідаецца ў вочы, што берасцейскія кіраўнікі адгарадзілісь ад народа, за чый кошт жывуць, ня толькі турнікетам але і міліцыяй.
Забараняюць здымаць сустрэчу, мілі цыяй лякаюць: “Міліцыянер выдаліце гэтага , Пятрухіна, ён здымае...”
А сама падгатоўка сустрэчы - гэта суцэльны балаган, сістэма кіравання дзяржавай дэградуе. Чыноўнікі звычайнай сустрэчы арганізаваць не ў стане”.