07.05.2019
Адкажы нам, адкажы! (вiдэа)
Аляксандр Лукашэнка бязвылазна кіруе краінай ужо чвэрць стагоддзя. Без справаздач і тлумачэнняў. Ён не адказвае на пытанні і не ўдзельнічае ў дэбатах. Не яго стыль. Але пытанняў да яго шмат.

Былы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заклікаў падпісваць калектыўную петыцыю з патрабаваннем да Аляксандра Лукашэнкі даць справаздачу за 25 гадоў свайго кіравання і адказаць на 25 «народных» пытанняў у прамым эфіры.
Петыцыя размешчана на сайце change.org у рамках грамадскай кампаніі # ДзеАдказ. У петыцыі прадстаўлены 25 пытанняў, якія былі складзеныя з больш чым 5000 каментароў у рамках ініцыятывы. Пытанні датычацца заробкаў беларусаў, справядлівых выбараў, нацыянальных сімвалаў, Курапатаў, незалежнасці Беларусі і таемных перамоваў з Пуціным, лёсы Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадскага і т. д.
Акрамя падпісання калектыўнай петыцыі Лябедзька заклікае накіроўваць тэкст петыцыі ў электронных зваротах на сайце Лукашэнкі і працягваць задаваць пытанні ў сацыяльных сетках з хэштэгам # ДзеАдказ.
Да гэтай кампаніі далучыліся берасцейскiя блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін. Вось іх пытанне.
Далучайцеся да нашага iнстаграму https://www.instagram.com/berastseiskaia/
Далучайцеся да нашага юцюбу
https://www.youtube.com/channel/UCHBEpCyJmliG5IoJzeeuy6g?view_as=subscriber
Паўлюк Кавалёў