20.02.2019
Нам хочуць заткнуць рот - мы з гэтым мірыцца не будзем
Праваабарончы цэнтр Вясна зацікавіўся крымінальнай справай блогера Петрухина.
Алесь Бяляцкі ўзяў пад асаблівы кантроль крымінальную справу, якая ўзбуджана Брэсцкім МРОСК ў дачыненні да вядомага брэсцкага блогера Сяргея Петрухина.
Два тыдні таму блогеру было прад'яўленае абвінавачванне, з яго ўзятая падпіска аб нявыездзе. Петрухіна абвінавачваюць у паклёпе і абразе супрацоўнікаў міліцыі, але Алесь Бяляцкі з вялікім сумневам ставіцца да выстаўленага абвінавачання: «Тыя абвінавачванні, якія следчы камітэт Берасця вылучыў супраць вядомага блогера Сяргея Пятрухіна, на погляд праваабаронцаў, на мой асабісты погляд, не вытрымліваюць, мякка кажучы, ніякай крытыкі. Яны прыцягнуты за вушы і зразумела, што асноўная задача, якая выконваецца рукамі следчага камітэта – гэта прымусіць блогера замаўчаць, запалохаць яго, прымусіць спыніць ягоную працу ў сацыяльных сетках. Па гэтых абвінавачывннях беларускімі праваабаронцамі будзе падрыхтавана свая выснова.
Відавочна, што праз гэта улады спрабуюць абмежаваць кансцітуцыйнае права беларусаў – права на распаўсюд і атрыманне інфармацыі. Удадзеным выпадку беларускія праваабаронцы маўчаць ня будуць”.
Глядзі на: https://bit.ly/2TUlXRH
Паўлюк Кавалёў