13.05.2019
У Брэсце пакармілі галубоў і прайшліся па вул. Савецкай
Днём 12 мая на плошчы Леніна ў Брэсце прайшло традыцыйнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць акумулятарнага завода побач з горадам.
Віталь Казак і Канстанцін Астапук святкуюць Дзень Герба і Флага
Гэтым разам барацьбіты за экалогію зноў былі вымушаныя дзяліць гэтае месца з удзельнікамі іншага мерапрыемства – на плошчы святкавалі Дзень герба і сцяга Беларусі.
Не заводу АКБ! Не анкалогіі! Не хваробам!!!
Мірнае шэсце супраць завода АКБ. Брэст. вул. Пушкінская
Пакарміць галубоў прыйшлі каля 120 чалавек. У 12.45 каля 100 з іх пайшлі па вуліцы Пушкінскай, а затым па Савецкай да ЦУМа. Ніякіх лозунгаў і транспарантаў не выкарыстоўвалі.
Уся каралеўская рать.
Як усё адбывалася)
Служба навін "Берасцейскай вясны"