05.09.2019
Затрыманыя чыноўнікі Мінпрыроды. Хто, Вакульчык не кажа
На афіцыйным прыёме намеснікі старшыні Брэсцкага камітэта аховы прыроды Сяргей Шылінчук і Міхаіл Маслабоеў паказалі Уладзіславу Абрамовічу пратакол пробаў з крыніц завода АйПаўэр.
Уладзіславу Абрамовічу далі паглядзець пратаколы яшчэ 5 жніўня 2019 года, але дагэтуль ён чакае пісьмовае пацверджанне вынікаў.
На 22 крыніцы перавышэння па свінцу ў 178 разоў!!! Чаму гэтай навіны няма ў акрэдытаваных СМІ? Каго з чыноўнікаў арыштавалі? Калі пачнуць затрымліваць брэсцкіх чыноўнікаў замяшаных у карупцыі? Адказ не за гарамі.