05.02.2019 Грамадства
Ліс не здаецца
У новым выпуску “Вясновых Дранікаў” вас чакае працяг гісторыі чалавека якога ў касцюме роставай лялькі Ліса брутальна затрымалі крапавыя берэты і кінулі ў ІЧУ. Як аказалася пазней, гэты чалавек нічога не парушыў, а вось суткі ў ІЧУ ён адседзеў...
Гісторыя атрымала розгалас ва ўсім свеце, але сілавікі ня хочуць прызнаваць памылку і футболяць Канстанціна Остапука адпіскамі, але Ліс не здаецца.
Праваабаронца Брэсцкай Вясны Уладзімір Вялічкін каментуе сітуацыю і распавядае пра цяжкасці і хібы адстойвання гонару і годнасці Канстанціна Остапука, але выдае не ўсё сакрэты ...