06.04.2019
Блогер разумее, што яго "замовілі"
Пад час татальнага панавання інтэрнэту ды гаджэтаў фабрыкаваць справы становіцца вельмі праблематычнай і небяспечнай справай.
Галоснасць вельмі моцна перашкаджае нядобрасумленным міліцыянтам, следчым ды іншым датычным да крымінальнай справы, якую распачалі супраць Сяргея Пятрухіна па арт. 188 Паклёп, ды арт. 189 Абраза
У сваіх відэа блогер пераканаўча даказвае безгрунтоўнасць абвінавачвання.
Відэа "Паклёп"
і "Образа"
спрацавалі не горш за адвакатаў і на дадзены момант іх паглядзела вялікая колькасць людзей (каля 30 000 асобаў).
Сяргей Пятрухін выдатна разумее, што яго "замовілі" і ў краіне, дзе няма незалежных судоў у яго няма шанцаў, але тым не менш гэтыя відэа красамоўна кажуць пра ягоную невінаватасць і подласць сілавікоў.
Прыемнага прагляду!
Паўлюк Кавалёў