26.05.2019
Днямі падох верабей, сёння пажоўкла трава
Берасцейскія экаактывісты, якія стаяць на варце побач з акумулятарным заводам, заўважылі, што вакол завода ўтварыўся луг з пажоўклай травой.
Трава імкліва сохне нібы выпальваецца.
Звычайна ўладальнікі лецішчаў ня ведаюць, як пазбыцца зелля. Нават пестыцыды не дапамагаюць.
Трава побач з заводам пажоўкла і сохне ў траўні. І гэта пры тым, што ў Берасці ідуць улеўныя дажджы.
Экаактывісты мяркуюць, што гэта можа быць звязана з так званымі "пуска-наладачнымі" працамі, якія цягнууца толькі тры тыдні, а шкода ўжо відавочная.
Экаактывісты распаўсюджваюць у сеціве здымкі:
"Паглядзіце, гэта на тэрыторыі завода. Высновы рабіце самі. Звярніце ўвагу на маладыя бярозкі без лісця..."
Лекары з асяроддзя праціўнікаў будовы завода АКБ раяць бацкам малых дзяцей пацікавіцца адкуль дзіцячыя садкі і школы бяруць гародніну і садавіну для сталовак:
"У каго дзеці ходзяць у дзяцячы садок, запытайце адкуль ідуць пастаўкі.
Трэба ўздымаць гэтае пытанне бо акумулятарны завод пыхкае атрутай".