08.05.2019
Віталь Шавяленкаў на волі
3 сутак арышту і дзве базавыя штрафы. Так скончылася гісторыя з нядзельным затрыманнем Віталя.
5 траўня Віталя на вачах у малалетняга сына жорстка затрымлівалі аж шасцёра супрацоўнікаў міліцыі.Чым жа правініўся Віталь перад праваахоўнымі органамі? Чым жа правініўся Віталь перад праваахоўнымі органамі? Чым заслужыў затрыманне такой шматлікай групай супрацоўнікаў Ленінскага РАУС?
Як распавёў Віталь, у адну з нядзель ён праходзіў па плошчы Леніна падчас кармлення галубоў і ўбачыў як яго запісвае на камеру «ціхар». Віталь папрасіў "ціхара" сцерці видэа з iм з носьбіта. На што атрымаў цвёрды ціхарскі адмову. Менавіта гэты факт інкрымінавалш Віталію як дробнае хуліганства, за што прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Віталь не разумее навошта яго трэба было затрымліваць падобным чынам, ды яшчэ на вачах у дзіцяці, навошта пазбаўляць волі і садзіць у ІЧУ?
Дарэчы, у ІЧУ Віталю спадабалася – ён адпачыў ад тэлефона і перачытаў Булгакава. З харчаваннем таксама ўсё было ў парадку-сваякі і неабыякавыя грамадзяне перадалі Віталю ўсё, што трэба. 8 траўня намеснік начальніка Ленінскага РАУС Мікалай Самасюк прызнаў Віталя вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 17. 1 КаАП РБ і аштрафаваў яго двума базавымі ў даход дзяржавы.
Служба навін "Берасцейскай Вясны"