21.04.2019
6 праціўнікаў завода АКБ правялі па тры гадзіны на пастарунку
У Ленінскім РАЎС на Людмілу Карчэўскую, Адяксандра Казлянку, Аляксандра Марачэўскага, Ірыну і Эдуарда Сіліцкіх склалі пратаколы адміністратыўнага правапарушэння паводле арт. 23.34 за выказванне “грамадзка-палітычных думак...” падчас акцый пратэста супраць завода АКБ. Яшчэ ў аднаго грамадзкага актывіста, Ўладзіміра Мароза, узялі пратакол-апытанне.
У цэнтры выконваючы абавязкі начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк
А 14-ай гадзіне ўсіх выпусцілі папярэдзіўшы, каб чакалі на позвы ў суд...
Нагадаем, сваякам і знаемым адміністратыўна затрыманых актывістаў 12 і 14-га красавіка, якія прыйшлі сустрець затрыманых, намеснік начальніка Ленінскага РАУС загадаў дэжурнаму выдаць позвы.
Праваабаронца Уладзімір Малей з гэтай нагоды сустрэўся з кіраўніком абласнога УУС генералам Астрэйка.
Той выслухаў і сказаў: "Я вас зразумеў".
Мабыць таму затрыманняў апошнія дні не было, але тым, хто прыйшоў па позве ў РАУС выдалі чарговыя позвы на гэту нядзелю, большасці на 11 гадзін. Вядома, каб не пайшлі на "кармленне галубоў".