07.07.2019
Пінскі Спрут
Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў пабывалі ў Пінску і зрабілі новы рэпартаж.
Журналісцкае расследаванне заснавана на паказаннях людзей, якія трапілі ў схему зламысніка, які прывозіў з Польшчы тавар і прадаваў яго шматдзетным семʼям у крэдыт.
ІП Сяргей Жогла (у чырвонай майцы) са сваімі "прадаўцамі" Наталляй Краўчук і Аленай Гур'евай. Пацярпелыя распавялi аб сямі прадаўцах, якія працуюць на С. Жоглу.
На яго працуюць "прадаўцы", якія жывуць у сацыяльных дамах, разам з шматдзетнымі семʼямі. У іх у кватэрах знаходзіцца тавар – гэта ежа, адзенне і іншыя тавары шырокага спажывання.
Калі сума доўгу дасягала 1 000 руб прадавец нечакана заяўляў даўжніку, што доўг трэба тэрмінова аддаць, хоць загадзя было агаворана, што грошы даўжнікі будуць аддаваць паступова з дзіцячых пасобiй.
Прадаўцы патрабавалі, каб даўжнікі пісалі распіску на гаспадара тавару, якім зʼяўляецца жыхар гораду Пінску, раней судзімы за махінацыі з каштоўнымі металамі.
Пацярпелыя жанчыны звянулiся за дапамогай да НР
Даўжнікі пісалі распіскі і паступова аддавалі доўг і калі доўг амаль выплочвалi зʼяўляўся гаспадар тавару C. Жогла з распіскай і цягнуў даўжніка ў суд. Многія з пацярпелых, а іх па нашых дадзеных каля 40 чалавек, плацілі за тавар па два разы. Па рашэнням суда.
Разам з прамысловымі таварамі прадаўцы прапаноўвалі i прадавалi ювелiрныя вырабы з золата…
Але... глядзiм кiно
Народны рэпарцёр