29.10.2019
Суд адмовіўся выклікаць у суд выбаршчыкаў, каб пацьвердзіць сапраўднасць іх подпісаў
У Брэсцкім абласным судзе суддзя Святлана Ілюшына разгледзела скаргу прэтэндэнта ў кандыдаты Рамана Кісляка.

Раман Кісляк, прадстаўнік праціўнікаў будовы акумулятарнага завода. Ён вылучаўся двума шляхамі: ад грамадзкага аб'яднання "Рух за Свабоду" і шляхам збора подпісаў.
Раней АВК-2 прыняла рашэнне адмовіць яму ў рэгістрацыі таму як выбарчы кодэкс не прадугледжвае такую магчымасць. Ягоныя спасылкі на артыкулы Канстытуцыі камісія не прыняла да ўвагі, маўляў там напісана "адпаведна закона", а кодэкс не прадугледжвае.
Што да вылучэння грамадзянамі камісія палічыла, што ў сабраных подпісах шмат памылак ў напісанні словаў і імёнах, таму гэтыя подпісы еамісія прызнала "несапраўднымі" і прэтэндэнту адмоўлена у рэгістрацыі кандыдатам. Скарга прэтэндэнта ў кандыдаты ў Брэсцкую абласную камісію пакінутая без задавальнення.
Абласны суд адмовіўся выклікаць у суд выбаршчыкаў у чыіх дадзеных былі выяўлены памылкі, каб пацьвердзіць іх сапраўднасць.
У выніку разгляду справы скарга пакінута без задавальнення.
Прэтэндэнт мае намер змагацца за права ўдзельнічаць у выбарах надалей.