16.07.2019
Пiнскi спрут. Другая частка.
Народныя рэпарцёры Кабанаў і Пятрухін выклалі ў сетку другую частку сагі аб Пінскім прававым бязмежжы.
Пінчук Андрэй Вабішчэвіч выйграў суд і даказаў, што супрацоўнікі Пінскага АБЭЗ Сяргей Філюк і Дзмітрый Тарасюк давалі на судзе ў дачыненні да яго ілжывыя паказанні. Аднак яны працягваюць працаваць на карысць Радзімы.
Калі ў вас ёсць больш якасныя фота гэтых таварышаў, дашліце нам, калі ласка)
Пасля выхаду першай часткі паступіла вельмі шмат званкоў са скаргамі на" прадпрымальніцкую " дзейнасць пiнчука Сяргея Жогла і на дзейнасць органаў улады - міліцыю, пракуратуру, суд.
Кавалер ордэна Чырвонай Зоркі, воін-афганец, маёр запасу Аляксандр Гардзiевіч ужо больш за пяць гадоў змагаецца з Пінскай мафiяй.
Большасць людзей баіцца гаварыць на камеру і паказваць свой твар, але знайшліся і тыя, хто адкрыта выказаўся супраць бандытаў у міліцэйскай форме. Рэпарцёрам пашчасціла ўзяць інтэрв'ю ў аднаго з "прадаўцоў" Сяргея Жэгла Алены Янкавец, якая павінна яму буйную суму грошай.
Распаўсюджвайце, калі ласка, гэта відэа.
Падпiсвайся на нашы сацыяльныя сеткi
Youtube
https://www.youtube.com/channel/UCHBEpCyJmliG5IoJzeeuy6g?view_as=subscriber
Instagram
https://www.instagram.com/berastseiskaia/