29.06.2019
Свiнцовы Вiктар - канец свiнцу?
Віктар Мацвеевіч, шчыра кажучы, мы здзіўлены, што вас з вашымі свінцовымі паплечнікамі затрымалі.
Пасля таго, як вы заблакавалі каналізацыйныя люкі, каб актывісты не маглі браць адтуль пробы для аналізаў, і не маглі крычаць на ўсю Беларусь, што вы зліваеце ў Мухавец шчолач са свінцом, мы зразумелі, што вы "вышэй за бога". Што вы магутней за Машэнскага - ён так нахабна сябе ніколі не паводзiць.
Павесіць замкі на люкі гэта куды больш уплывова, чым праігнараваць распараджэнне Ліса "прыпыніць будаўніцтва завода". Гэта нават крецей,чым пабудаваць металургічны завод у СЭЗ насуперак заканадаўству. Люкі з замкамі = я тут галоўны. Я - гаспадар.
Але вы забыліся, як працуе Сістэма. Вы са сваімі 3 кг выкідаў у год перапыжылi. Падманулі тупых брэсцкіх чыноўнікаў італьянскай даведкай, падпісанай Пінскім таварышам, i стварылi тым самым рэвалюцыйную сітуацыю на роўным месцы. Вы здзiвiлiся, што людзі не захацелі паміраць ад свінцу за ваш дабрабыт?
Вы самым нахабным чынам агалілі народу адсутнасць незалежнай судовай сістэмы, паказалі чым з'яўляецца міліцыя на самай справе, і каму яна служыць. Дзякуючы вам мы даведаліся, хто такі таварыш Міхалоўскі на самай справе, і што такое ёсць наша ахова здароўя.
У сэнсе, што беларускія мянты = беларускія ўрачы.
Вы прычынілі велізарную шкоду сістэме дзярж кіравання - за вельмі кароткі прамежак часу вельмі вялікая колькасць людзей зразумелі, што дзяржава Беларусь - гэта тэрыторыя бандыцкіх чыноўнікаў, сілавікоў, прыкарытных бізнэсоўцаў, якія вяшчаюць, што Беларусь сацыяльная дзяржава для народа...
Вы спаліліся, вы падставілі Сістэму і Сістэма вам не даруе.