26.05.2019
Хваталі, адпускалі, кармілі, збіралі, папярэджвалі і ўручалі ...
(Коратка пра сёняшняе “кармленне галубоў”)
Гэтым разам пратэстуючыя супраць завода АКБ збіралі подпісы па чарговым лістм да прэзідэнта з прсьбай перапрафіляваць завод на нешкодную вытворчасць. Людзі актыўна падпісвалісь пад лістом.
Берасцейцы ўсё надыходзілі. ПСС, АМАП, людзі ў цывільным занялі пазіцыі ў навакольных дварах і на самой плошчы. Было бачна, што супрацоўнікі міліцыі выконваюць пастаўленыя задачы, відавочна не звязаныя з аховай грамадзкага парадку, шукалі “кампрамат”, фільмавалі і папярэджвалі.
Зранку была спроба затрымаць блогера Сяргея Пятрухіна, але не выйшла.
Загадзя заплянаваны плян па ўтаймаванні блогера і запалохванні берасцейцаў даў збой. Супрацоўнік міліцыі памылкова назваю ня тую дату, калі выдаваў позву. Гэта было зафіксавана на відэа.
Ужо у Ленінскім РАЎС, калі стала вядома, што блогера хочуць прыцягнуць да адказнасці паводле 24.6 “неяўка па позве”, блогер ушчэнт разбурыў довады міліцыі, калі паказаў відэа. Муселі адпусціць.
“Добра, што так атрымалася”, - сказаў па вызваленні Пятрухін: “Бо прыйшлось бы не галубоў карміць”, а раніцу ў ІЧУ сустракаць...”
Падчас “кармлення галубоў” супрацоўнікам міліцыі было ўручана некалькі заяў грамадзян па факце парушэння невядомымі асобамі парадку добраўпарадкавання горада.
Шэсця па горадзе не было Частка пратэстуючых знаходзіцца на варце побач з заводам. Больш аб затрыманнях не паведамлялась.