21.09.2019
БРСМ "спаліў" кандыдата
Фота: "Заря над Бугом"
"На этапе збора подпісаў актывісты БРСМ арганізавалі агітацыйны пікет у Вялікіх Матыкалах у падтрымку кандыдата Яўгена Зайцава, вайсковага камісара Брэсцкай вобласці. Гэта ганебнае парушэнне выбарчага заканадаўства!" - кажа назіральнік за выбарамі Уладзімір Вялічкін: "Зараз ідзе збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў. Усялякая агітацыя забаронена. Гэта адназначная адмова ў рэгістрацыі гэтага прэтэндэнта. Паглядзім як адрэагуе камісія Брэсцкай-Памежнай выбарчай акругі #4.