31.05.2019
Берасцейскія суды караюць па спісах
Суддзя Святаслав Каліна разгледзеў адміністратыўную справу экаактывіста Аляксандра Казлянка.
Казлянка не давярае суду і хадайнічаў аб азнаямленні са справай з магчымасцю фатаграфавання.
Суддзя адхіліў недавер суду і дазваліў азнаёміцца з матэрыяламі справы без фатаграфаваня.
У выніку азнаямлення выявіўся спіс з 4-х чалавек па якім Ленінскі суд карае экаактывістаў.
Падчас судовага разбіральніцтва стала ясна, што справу супраць Аляксандра Казлянка рыхтавалі сведкі-міліцыянты:
Аляксей Федарэнка, засведчыў факт удзелу экаактывіста ў шэсці 14 красавіка па вуліцах Брэста, дзе выгукваў "Не заводу АКБ!", а Андрэй Хоміч, засведчыў, што Казлянка 21 красавіка не прыйшоў да яго па позве на апытанне.
Суддзя Святаслаў Каліна пастанавіў пакараць Аляксандра Казлянка паводле ч.1 арт. 23.34 на 8 базавых за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве супраць завода АКБ і на 2 базавых паводле арт. 24.6 за неяўку ў орган, які вядзе адміністратыўны працэс.