19.05.2019
У Брэсце праціўнікі завода АКБ традыцыйна выйшлі на «кармленне галубоў».
У невялікіх групах яны абмяркоўвалі сітуацыю датычыцца завода і ролі уладаў у адносінах і дачыненні да людзей.

Экаактывіст Дзмітрый Бекалюк распавядаў прысутным берасцейцам і прадстаўнікам СМІ аб начных вартах пад заводам і спробах дыялогу з прадстаўнікамі розных дзяржаўных структур.
.jpg)
Супрацоўнікі міліцыі ў форме і без забяспечвалі ахову грамадскага парадку. Неаднаразовыя папярэджанні праз мегафон аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах прыцягвалі ўвагу мінакоў і гасцей горада да праблемы з заводам АКБ.
З рупарам вядомы берасцейскі ўчастковы Мікалай Рабушка. Людзі ведаюць пра яго «подзвіг» – у лютым 2018 года ён 3 гадзіны трымаў блогераў С. Пятрухіна і А. Кабанава ў аўтазаку пры тэмпературы минус 18 градусаў.
Тэлеканал Белсат здымал вялікі рэпартаж пра супрацьстаянне берасцейцаў і карумпаваных чыноўніках, якія разам з карумпаваным бізнесам пабудавалі і запусцілі завод таварыша Лемяшэўскага.
Пакуль абышлося без затрыманняў. Але не забываемся, што на будучым тыдні суды Брэсцкага і Ленінскага раёнаў будуць караць брэсцкіх экаактивістов.