22.05.2019
Берасцейскія суды разгледзелі справы двух экаактывістаў.
На пачатку суда вайсковы пенсіянер, маёр, які служыў у Манголіі і Афганістане, Аляксандр Марачэўскі выказаў недавер суду:
Аляксандр Марачэўскі i cведка участковы Руслан Хацько
На пачатку суда вайсковы пенсіянер, маёр, які служыў у Манголіі і Афганістане, Аляксандр Марачэўскі выказаў недавер суду: «Я не давяраю суду, таму як сведкі хлусяць, доказная база адсутнічае, міліцыя халатна адносіцца да сваіх абавязкаў, вядуць відэа фіксацыю, нармальна справу зрабіць ня могуць.
Так мы ні адну вайну не выйграем!»
Суддзя Дзмітрый Шурын хадайніцтва адхіліў і азнаёміў з абвінавачваннем:
"7 красавіка Марачэўскі з мэтай выражэння грамадска-палітычнага інтарэса супраць завода АКБ удзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве, чым парушыў Закон »Аб масавых мерапрыемствах..."
14 красавіка Марачэўскі ізноў выражаў грамадска-палітычны інтарэс і выгукваў "НЕ заводу!", чым парушыў закон Аб Масавых мерапрыемствах. Удзельнічаў без дазволу ўладаў..».
Экаактывіст Марачэўскі віны не прызнаў: «Я не ішоў 7 красавіка па Савецкай, я пайшоў на рынак і не крычаў, бо крычалі на Савецкай. Я пайшоў на рынак, маю сведкаў. Супрацоўнікі міліцыі хлусяць».
Сведкі маёр Буката Аляксандар Мікалаевіч паведаміў: « 14 красавіка я быў па цывільнаму. Яны (праціўнікі завода) збіраюцца, абмяркоўваюць, часамі налепкі наклейваюць. Марачэўскі ішоў у калоне. Каб Марачэускі крычаў я не бачыў, але мог разам з іншымі крычаць...»
Другі сведка старшы лейтэнант міліцыі Федарэнка Аляксей Леанідавіч агучыў: «14-га я быў там дзе і грамадзянін. Дадзены грамадзянін удзельнічаў у шэсці. Людзей было шмат. Ён там быў. Я сцвярджаю, што грамадзянін выкрыкваў "Не заводу АКБ!"
Хлусіць! У якім месцы я крычаў?
Прагледзелі відэа – не крычаў.
Экаактывіст заявіў хадайніцтва вынесці асобнае вызначэнне адносна міліцыянта Федарэнка, бо той хлусіў наконт крыкаў.
Суддзя Дзмітрый Шурын адмовіў у задавальненні хадайніцтва і пастанавіў пакараць Аляксандра Марачэўскага 10 базавымі або 255 рублямі штрафа паводле ч.1 арт.23.34 КаАП.
Экаактывіст патлумачыў суддзе: "Я прыходжу на плошчу, бо я за чыстае акаляючае асяроддзе. Я патрапляю ў 30 км зону паражэння. Аксід свінца стасуецца першай катэгорыі небяспекі. Я супраць таго каб гэты завод знаходзіўся блізка да горада. Я не хачу каб горад пераўтварыўся ў зону экалагічнага бедства..." Спасылаецца на нарматывы і працягвае: »Уплывае на здароўе асабліва маленькіх дзяцей. Рэзка павялічылася колькасць анказахворванняў...
Я вайсковы, даваў і выконваю прысягу бараніць насельніцтва ад ворага, асабістых мэтаў не праследую«.
Сёння ж раніцай Брэсцкі абласны суд пакінуў пастанову Ленінскага суда г.Брэста бяз зменаў, а скаргу экаактывіста Алега Ярмоленкі без задавальнення.
Нагадаем, 7 красавіка ён удзельнічаў у "кармленні галубоў" і атрымаў 30 базавых кары.