19.08.2019
150 чалавек выйшлі на плошчу Леніна карміць галубоў
Міліцыя праз мегафон патрабавала спыніць несанкцыянаваную акцыю, папярэджваючы прысутных аб адміністрацыйнай адказнасці.
фота Брэсцкая газета
18 жніўня на плошчы Леніна ў Брэсце 197 раз запар кармілі галубоў супраць завода АКБ. У мерапрыемстве ўдзельнічала каля 150 чалавек.
Пратэстоўцы абмяркоўвалі гвалт у дачыненні да актывісткі Марыя Галалюк з боку неадэкватнага вусата-кучаравага мужчыны, які ўдарыў Марыю ў скронь. У Марыі ў выніку нападу закрытая чэрапна-мазгавая траўма. На вусача была напісана заява ў міліцыю.
Дзмітрый Бекалюк азнаёміў прысутных з адказамі чыноўнікаў і сілавікоў на запыты, якія ім адсылала ініцыятыўная група.