28.04.2019
Экалагічных актывістаў судзілі натоўпам.
26 красавіка суддзя Каліна вырашыў судзіць экалагічных актывістаў «натоўпам», то бок усіх разам.Відаць суддзя Святаслаў Каліна вельмі стаміўся 25 красавіка, калі «разбіраўся» з імі па аднаму. Але сэканоміць час у таварыша суддзі не атрымалася. Працэс доўжыўся праз увесь дзень і загатаваныя прысуды Каліна абвесціў аж 17.30.